Навагодняя акцыя «Кур’ера» скончылася, а падарункі не. Чытач газеты перадаў школьніцы кнігі на беларускай мове

0
Новогодняя акция «Кур'ера» закончилась, а подарки нет. Читатель газеты передал школьнице книги на белорусском языке

Навагодняя акцыя «Ліст Дзеду Марозу» ужо скончылася, а некаторыя дзеці да гэтага часу атрымліваюць падарункі. Так удзельніца і пераможца акцыі Марына Лобан атрымала яшчэ пакет падарункаў ад чытача Сяргея Смолікава.

У панядзелак, 31 студзеня, у рэдакцыю прыйшоў чытач Сяргей Смолікаў, які жыве ў Навадворцах. Ён распавёў, што ўбачыў у газеце ліст 9-гадовай школьніцы Марыны Лобан, які яна напісала для акцыі «Ліст Дзеду Марозу». Мужчыну здзівіла, што дзяўчынка даслала ліст на беларускай мове і ў падарунак папрасіла кнігі на роднай мове.

«Такіх дзяўчынак, як яна, адзінкі. Хацелася, каб многія шанавалі родную мову», — сказаў Сяргей.

Реклама

І перадаў дзяўчынцы кнігі на беларускай мове — слоўнік, творы Янкі Купалы, інтэрактыўны часопіс з гісторыяй Беларусі, легенды, казкі.

У аўторак, 1 лютага, Марына з мамай Надзеяй завіталі за падарункам у рэдакцыю. Яны падзякавалі Сяргею за ўвагу і кнігі. Па словах Надзеі, у іх уся сям’я любіць беларускую мову: бабуля — філолаг, сама Надзея вучылася ў беларускамоўнай школе, і дзеці з задавальненнем чытаюць кнігі і слухаюць песні на беларускай мове.

Спонсары акцыі «Ліст Дзеду Марозу»

Да навагодняй акцыі «Кур’ера» падключыліся актыўныя случчакі і прадпрымальнікі Слуцка, якія прапануюць свае тавары і паслугі ў розных сферах.

1. Яўген Раманаў, начны клуб Parking

  • Адрас: вул. Віленская, 10.
  • Тэлэфон: +375 (33) 664 69 36.
  • Instagram

2. Пасажырскія перавозкі «Фаварыт 999»

  • Тэлефон: +375 (44/29/25) 741 60 00.

3. Юрый і Алеся Некрашэвіч, аўтамойка «10-ы гарадок»

  • Адрас: вул. М. Багдановіча, 19.
  • Тэлефоны: +375 (29) 303 02 55, +375 (29) 543 02 55.
  • Instagram

4. Сетка кавярняў «ПРО КОФЕ»

  • Адрас: ГЦ «Еўрапарк», вул. Леніна, 156 (Слуцк); ГЦ «Бонус» (Мінск); вул. Леніна, 14 (Салігорск).
  • Тэлефон: +375 (29) 317 43 46.
  • Instagram

5. Уладзіслаў Шыловіч, павільён аксесуараў для тэлефонаў у ГЦ «Маяк»

  • Адрас: ГЦ «Маяк», 1-ы этаж.
  • Тэлефон: +375 (44) 777 33 44.
  • Instagram

6. IT-кампанія «Аналіз і Дызайн ІТ»

  • Адрес: вул. Леніна, 212.
  • Тэлефон: +375 (29) 768 26 08.

7. Чытачка газеты «Кур’ер» Алена Аль Тані

8. Дзмітрый Лістапад, сетка крам «Еўраоптыка»

  • Адрас: вуліца Парыжскай Камуны, 2/1 (ГЦ «Маяк»).
  • Тэлефон: 8 029 340 17 84.
  • Instagram

9. Дзіцячы развіваючы цэнтр «Лесенка»

  • Адрас: вуліца Парыжскай Камуны, 2/1 (ГЦ «Маяк»).
  • Тэлефон: 8 029 661 15 88.
  • Instagram

10. Крама тавараў для свята «Пазітыў»

  • Адрас: вуліца М. Багдановіча, 42 («Еўраопт»).
  • Тэлефон: 8 029 340 18 67
  • Instagram

11. ІП Стракач Вольга

  • Адрас: павільён № 76 (крама прысмакаў, дзіцячых цацак, сувеніраў ручной працы), вуліца Чэхава.
  • Телефон: 8 029 305 91 79.
  • Instagram

12. Рэкламна-паліграфічны цэнтр SIGNUM

  • Адрас: вул. Ленина, 212А.
  • Тэлефон: 8 029 545 66 22.
  • Instagram

13. Кафэ «Ваяж», рэстаран Voyage Hall

  • Адрас: вул. Пасялковая, 1б, вул. Парыжскай Камуны, 27
  • Тэлефон: 8044 465 55 05 (кафэ «Ваяж»), 8 029 302 44 33 (рэстаран Voyage Hall).
  • Instagram — тут і тут.