Адметныя даты ў гісторыі Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага, Любанскага і Старадарожскага раёнаў.

3 лютага

  • 110 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Кохана (1912, в. Навадворцы Слуцкага раёна – 1993), паэта, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

4 лютага

  • 135 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Шантыра (1887, г. Слуцк – 1920), пісьменніка, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча.

5 лютага

  • 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Холада (1937, в. Садавічы Капыльскага раёна), вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара.

7 лютага

  • 130 гадоў з дня нараджэння Антона Сокал-Кутылоўскага (1892, х. Чырвоная Горка Лунінецкага раёна – 1983), ваеннага і грамадскага дзеяча, педагога, удзельніка Першай сусветнай вайны, Слуцкага збройнага чыну 1920 (камандзір 1-й Слуцкай брыгады стральцоў войскаў БНР).

10 лютага

  • 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Кукраша (1942, в. Закальное Любанскага раёна), вучонага ў галіне аграхіміі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

15 лютага

  • 105 гадоў з дня нараджэння Ігната Казлоўскага (1917, в. Вялікія Прусы Капыльскага раёна – 1962), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
  • 85 гадоў з дня нараджэння Валянціна Рабкевіча (1937, в. Аксаміты Капыльскага раёна – 1995), паэта, перакладчыка, мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.

16 лютага

  • 120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мурашкі (1902, в. Бязверхавічы Слуцкага раёна – 1944), пісьменніка, крытыка, удзельніка падпольнага і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.

17 лютага

  • 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Калядзінскага (1952, г. Мінск), вучонага-археолага, кандыдата гістарычных навук (вывучае матэрыяльную культуру гарадоў Беларусі Х–ХVІІІ стагоддзяў, у тым ліку Слуцка, Капыля).

20 лютага

  • 90 гадоў з дня нараджэння Івана Сінягуба (1932, в. Казловічы Слуцкага раёна – 2005), механізатара калгаса імя Кірава, Героя Сацыялістычнай Працы.

21 лютага

  • 75 гадоў з дня нараджэння Алега Ляўковіча (1947, г. Слуцк), вучонага-эканаміста, кандыдата эканамічных навук.

25 лютага

  • 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Шубы (1912, в. Падарэссе Старадарожскага раёна – 1971), удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, заслужанага ўрача Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы.

27 лютага

  • 355 гадоў з дня нараджэння Людвікі Караліны Радзівіл (1667–1695), рэлігійнай дзяячкі, мецэнаткі, уладальніцы Слуцка, Капыля, Койданава, Смалявіч.