У студзені 2022 года шэраг вядомых землякоў адзначаюць юбілеі. А ў некалькіх установах рэгіёна – круглыя даты са дня адкрыцця.

1 студзеня

  • 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Чэркаса (1937, в. Доктаравічы Капыльскага раёна – 2011), вучонага-матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.
  • 35 гадоў з часу адкрыцця (1987) Слуцкага цэнтра турызму.

2 студзеня

  • 85 гадоў з дня нараджэння Івана Агародніка (1937, в. Чыжоўка Слуцкага раёна), гаспадарчага дзеяча, вучонага, кандыдата тэхнічных навук.
  • 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сакалоўскага (1937, в. Палікараўка Слуцкага раёна – 2013), вучонага ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

5 студзеня

  • 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Гарачкі (1937, в. Мяцявічы Салігорскага раёна), вучонага ў галіне птушкагадоўлі.

8 студзеня

  • 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Кажэнава (1947, в. Цімкавічы Капыльскага раёна – 1996), вучонага-геолага.
  • 40 гадоў з часу адкрыцця (1982) у Слуцку стаматалагічнай паліклінікі.

11 студзеня

  • 115 гадоў з дня нараджэння Яўхіма (Хаіма) Шулякоўскага (1907, г. Слуцк – 1984), гістарыёграфа, археолага, краязнаўца, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

12 студзеня

  • 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Шахновіча (1922, в. Сярагі Слуцкага раёна – 1983), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнанта
  • 10 гадоў з часу заснавання (2012) Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы ордэна святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

13 студзеня

  • 55 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Якімовіча (1967, г. Слуцк), спартсмена-гандбаліста, заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна XXV Алімпійскіх гульняў.

15 студзеня

  • 100 гадоў з дня нараджэння Івана Непачаловіча (1922, в. Арэхаўка Старадарожскага раёна – 1990), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

20 студзеня

  • 115 гадоў з дня нараджэння Івана Лушчыцкага (1907, в. Агароднікі Капыльскага раёна – 1973), вучонага-філосафа, члена-карэспандэнта Акадэміі навук БССР, доктара філасофскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

23 студзеня

  • 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Калешкі (1942, в. Малышэвічы Слуцкага раёна), вучонага ў галіне электронікі, інфарматыкі і інтэлектуальных сістэм, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага вынаходніка СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

30 студзеня

  • 135 гадоў з дня нараджэння Апанаса Анташэўскага (1887, г. Слуцк – 1938), грамадска-палітычнага дзеяча, педагога, удзельніка Першай сусветнай і савецка-польскай вайны 1919–1920.

31 студзеня

  • 130 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Гурло (1892, г. Капыль – 1938), паэта, журналіста, перакладчыка, фалькларыста, удзельніка Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917, грамадзянскай вайны.