З Нараджэннем Хрыстовым, каталікі

0
З Нараджэннем Хрыстовым, каталікі, Слуцк
Фото: pixabay.com

Час Божага Нараджэння — гэта перыяд радаснага ўспаміну таго, што ўжо здарылася — прыходу Божага Сына на Свет.


Святкуючы Божае Нараджэнне, адносім яго да свайго жыцця «тут» і «цяпер». У Хрысце, які прыходзіць, знаходзім сэнс жыцця, супакой, надзею. Ён кліча кожнага чалавека да шчасця, якое заключаецца ў з`яднанні з Ім.

Віншую ўсіх жыхароў горада і раёна з надыходзячымі святамі і жадаю, каб Нованароджаны Езус напоўніў Вашыя сэрцы, Вашыя сем`і радасцю, дабрынёй, спакоем і надзеяй. Жадаю Вам адчуваць Божую Любоў, прысутнасць і благаслаўленне ў штодзённым жыцці.
Няхай Бог благаславіць Вас на ўсе дні Новага 2022 года!

Реклама

Запрашаем на Святую Імшу:

  • 24 снежня а 24.00 — Пастэрка
  • 25 снежня а 15.00
  • 26 снежня а 9.30 і 15.00

Настаяцель касцёла Св. Антонія а.Алексій Рамановіч і парафіяне