Журы чарговага конкурсу, што ладзіла Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя МасМедыі”, як прыклад якаснай працы па інфармаванні чытацельскай аўдыторыі адзначыла сацыяльны рэпартаж Вікторыі Капскай, рэдактара спецпраектаў “Інфа-Кур’ера”.
У сваёй публікацыі “Рак во время коронавируса. Дневник случчанки, которой уже нет” Вікторыя падзялілася гісторыяй захворвання і змагання за жыццё 29-гадовай случчанкі Анастасіі Дземідовіч, дыягназ хваробы для якой у цяперашнія часы пандэміі стаў прысудам. Асаблівасць гэтай гісторыі ў тым, што захварэўшая Анастасія вяла дзённік аб сваім змаганні, каб шанец атрымаць дапамогу ў замежнай клініцы і перамагчы цяжкі дыягназ спраўдзіўся. На вялікі жаль, з-за закрытых межаў у пандэмію скарыстацца гэтым шанцам не атрымалася…
З дазволу бацькоў дзённік случчанкі быў пакладзены ў аснову рэпартажа і прыцягнуў увагу чытачоў, прымусіў задумацца, наколькі наша жыццё ў сённяшнія часы можа быць закладнікам знешніх абставін.