У панядзелак, 8 лістапада, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне задаволіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Таварыства беларускай мовы. Дзейнасць ТБМ юрыдычна была спынена.

Пра гэта паведаміла ў сваім Facebook Алена Анісім, старшыня арганізацыі.

Реклама

Даведка

Таварыства беларускай мовы (ТБМ) мела статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічала на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (і мела шэраг сяброў і структур за яе межамі) праз свае арганізацыйныя структуры. Таварыства займалася адраджэннем беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці народа. ТБМ было створана 27 чэрвеня 1989 года, з’яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых няўрадавых беларускіх грамадскіх аб’яднанняў.