Памёр журналіст Аляксандр Коктыш

0
Памёр журналіст Аляксандр Коктыш, Слуцк
Фота: Юлія Мацкевіч

Памёр журналіст Аляксандр Коктыш. Яму было 54 гады. Коктыш працаваў у газетах «Свободные новости», «Звязда», агенцтве «Інтэрфакс Захад», быў экспертам у арганізацыі прэс-службаў для кампаній.

Аляксандр прыязджаў у рэдакцыю «Кур'ера», дзяліўся вопытам і распавядаў, як якасна пісаць журналісцкія матэрыялы.

Реклама

Рэдакцыя «Кур`ера» шчыра спачувае родным і блізкім спадара Аляксандра.