У Дні адзінства Германіі беларусы могуць даведацца шмат цікавага аб ФРГ

0

Пасольства Германіі ў Мінску святкуе ўз'яднанне Германіі, якое адбылося ў 1990 годзе, і запрашае беларусаў адзначыць Дзень адзінства — 3 кастрычніка — разам з грамадзянамі Германіі.

«Дарагія калегі, дарагія сябры Пасольства Германіі ў Мінску

Реклама

3 кастрычніка мы святкуем ўз'яднанне Германіі, якое адбылося ў 1990 годзе ў міры і згодзе з нашымі суседзямі і партнёрамі. Звычайна з гэтай нагоды мы запрашаем гасцей на прыём, каб разам з імі адзначыць гэты асаблівы дзень. Гэта заўсёды выдатная нагода ўбачыцца і пагутарыць.

На жаль, у 2021-м, як і ў мінулым годзе, асабістая сустрэча немагчыма праз пандэмію каронавіруса. Тым радасней будзе для нас, калі і ў гэты час Вы захаваеце сувязь з намі. Каб адзначыць Дзень Германскага адзінства, з 22 верасня па 6 кастрычніка мы прадстаўляем Вам серыю публікацый пра Германію на нашым сайце і на старонцы ў Facebook:

2 кастрычніка Вы зможаце азнаёміцца з прамовай Федэральнага міністра замежных спраў Хайка Мааса, 3 кастрычніка Пасол Манфрэд Хутэрэр звернецца да Вас з відэапасланнем, а дрэздэнскі хор хлопчыкаў „Кройцхор“ выканае для Вас дзяржаўны гімн Германіі.

Зазірайце на нашы старонкі ў інтэрнэце і будзьце здаровыя!».

З найлепшымі пажаданнямі, Ваша каманда Пасольства Германіі ў Мінску

УНП 101 166 185 Пасольства ФРГ у Беларусі