У апошнія дні жніўня ў Салігорску традыцыйна праходзілі музычныя вечарыны на адкрытай пляцоўцы перад дзіцячай музычнай школай. Сярод шматлікіх выступленняў педагогаў школы асабліва запомнілася выступленне аркестра народных інструментаў «Скарбніца». Ім кіравала Алёна Хромава, дырыжор, педагог па класе баяна.

Менавіта яе жэстыкуляцыя, міміка, адухоўленнасць усёй яе постаці так прываблівала, што паслухаў увесь канцэрт аркестра. Прызнаюся, я больш глядзеў на дырыжорку, чым слухаў музыку. Глядзеў і дзівіўся: то яна ў лагоднай усмешцы, то раптам надуюцца вусны і насупяцца бровы, узляціць уверх рука, потым рэзкі ўзмах сціснутага кулака, пры гэтым сама гатовая ўзляцець увысь.

Реклама

І вось напрыканцы верасня давялося мне трапіць на рэпетыцыю таго самага аркестра. А ў дырыжоркі знайшлася хвілінка для мяне.

“Дырыжор – гэта “пакутнік” свайго захаплення”
Фотаздымкі: Уладзімір Амяльчэня
“Дырыжор – гэта “пакутнік” свайго захаплення”

«У нашым аркестры пастаянна граюць 20 чалавек. Большасць з іх педагогі музычнай школы, але ёсць адзін прадпрымальнік і адзін педагог з Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў, — расказала пасля рэпетыцыі Алёна Уладзіміраўна. — Заўсёды сабірацца разам усім не выпадае. У рэпертуары нашага аркестра музыка на любы густ — сучасная і народная, класічная і эстрадная. Часта выступаем на адкрытых і закрытых пляцоўках у родным горадзе, на розных конкурсах. У разгул пандэміі ўдзельнічалі ў конкурсе нават анлайн, атрымалі Гран-пры».

“Дырыжор – гэта “пакутнік” свайго захаплення”

На маё пытанне «Ці казалі ёй калісьці, якая ў яе жывая міміка падчас кіраўніцтва аркестрам?» Алёна Хромава ўсміхнулася.

«Дырыжор — гэта згустак пачуццяў, вечны „пакутнік“ свайго захаплення, — адказала яна. — Падпарадкаваць усіх удзельнікаў волі дырыжора, каб як можна паўней выканаць твор аўтара музыкі - задача няпростая».

“Дырыжор – гэта “пакутнік” свайго захаплення”
«Рэпетыцыя скончылася, усе разышліся. Засталася я, мой баян і сцэна», — сказала на развітанне Алёна Хромава.
Нагадаем, што сёння, 1 кастрычніка, адзначаецца Міжнародны дзень музыкі. У вас ёсць добрая нагода павіншаваць знаёмых музыкантаў і ўсіх, хто мае дачыненне да музычнага свету.