Фотазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачыма карэспандэнта «Кур'ера» (рэпартаж)

0

У Капылі 4 і 5 верасня прайшло рэспубліканскае свята — Дзень беларускага пісьменства-2021. «Кур'ер» пабываў там у першай палове другога дня. Вось што пабачыла наш карэспандэнт.

Намёты

У Капыль мы прыехалі ў 10 гадзін раніцы. Праблем з паркоўкай не было. На стаянцы каля цэнтра горада хапала вольных месцаў. Сам цэнтр перакрылі для машын, ён стаў пешаходны.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»
Фотаздымкі: Алеся Белая
Уздоўж вуліц цягнуліся шэрагі намётаў розных арганізацый, прадпрыемстваў і гэтак далей. Напрыклад, працаўнікі Капыльскай бальніцы мералі ціск, а побач можна было сфатаграфавацца з «Грошыкам» Беларусбанка.

Реклама

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Больш за ўсё было гандлёвых намётаў. Яны, здаецца, пераважалі на свяце. Гандляры і рамеснікі прадавалі гарбату, мёд, розныя вырабы, упрыгожванні, цацкі і прысмакі.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

На плошчы насупраць Капыльскага райвыканкама праходзіў фестываль кнігі і прэсы. Там была выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства, стэнды дзяржаўных рэспубліканскіх газет і выдавецтваў, а таксама пляцоўка, дзе выступалі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нечакана там жа сустрэлася маладая жанчына, якая смажыла мяса.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Каля выканкама былі выставы бібліятэк. У прыватнасці, прыехала Слуцкая бібліятэка і прывезла розныя стэнды, сувеніры, выданні, выставы і гульні. Была тут і адна са знакамітых слуцкіх «бібліятэчных лавак». Чытала вершы навучэнка 13-й школы Улляна Палазнік.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»
Пляцоўка Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі

Гандаль, вецер і ежа

Насупраць на плошчы ўладкавалі вялізную сцэну, з усіх бакоў абгароджаную і з аховай на прапускных пунктах. Да поўдня там ішла рэпетыцыя канцэрта. Пакуль самое свята не пачалося, можна было абысці незлічоныя намёты і выставы.

Направа на некалькі кіламетраў цягнуліся гандлёвыя кропкі і пляцоўкі розных прадпрыемстваў. Стаялі сталы з пачастункамі, гралі музыкі.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Дзьмуў моцны вецер, і часта з грукатам падалі стэнды. Людзі, якія адказывалі за выставы, кідаліся іх падымаць. Адна з іх сказала іншай, што гэта тут «звычайная справа».

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Налева ж ад плошчы была фудзона: гандлявалі рознай ежай, напоямі, можна было пасядзець і паесці. Сустракаліся дэгустацыйныя пункты. Напрыклад, слуцкі «Ясь Белавус» частаваў людзей сырамі.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

У фудзоне таксама стаяла невялікая сцэна, дзе выступалі калектывы з народнай музыкай.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Выставы і касцюмы

Шматлікія выставы і фотазоны былі і за выканкамам. Прыехалі музей Вялікай Айчыннай вайны, БРСМ, Беларускі саюз жанчын і так далей. Розныя раёны прывезлі вырабы сваіх майстроў. Случчыну, напрыклад, прадставіў Квасыніцкі цэнтр рамёстваў. Там я сустрэла міністра культуры Анатоля Маркевіча, які слухаў спевы дзяўчынак з Мінскага раёна.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»
Фотазона музея Вялікай Айчыннай вайны

Паўсюль, куды ні пайдзі, можна было сустрэць хлопцаў і дзяўчат, мужчын і жанчын у старажытных касцюмах або ва ўборах нейкіх персанажаў. На плошчы стаялі «жывыя скульптуры». З усімі імі можна было бескаштоўна сфатаграфавацца.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Працавала «Літаратурнае кафэ». Там пелі бардаўскія песні і чыталі вершы. На новай «Алеі пісьменнікаў» паставілі лаўкі ў выглядзе літар. Там можна па QR-кодзе прачытаць інфармацыю пра пісьменнікаў.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Прапускная сістэма

Праз прапускныя пункты на ўваходзе да вялікай сцэны я прайшла двойчы. Абодва разы ахова папрасіла мяне паказаць літаральна ўсе кішэнькі маёй сумкі і паліто, адказаць на пытанні «А што ў вас тут?», «А тут?», «А гэта што ў кішэні?». Ахоўнік уважліва прачытаў маё журналісцкае пасведчанне. Дзяўчына-супрацоўніца рукамі абмацала маё паліто. А яшчэ папрасілі зрабіць здымак на фотаапарат «у падлогу» і паказаць ахоўніку. Вось ён.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Выходзіць жа з пляцоўкі каля сцэны можна было вольна.

Урачыстае адкрыццё

У поўдзень на вялікай сцэне ўрачыста адкрылі XXVIII Дзень беларускага пісьменства. Гэта зрабілі намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і мітрапаліт Веніямін.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Літаратурная прэмія

Потым старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і міністр інфармацыі ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію за 2020 год. Яе атрымалі

  • паэт Віктар Шніп,
  • пісьменнік Віктар Праўдзін,
  • былы міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч,
  • былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў,
  • пісьменніца Валянціна Паліканіна, член Беларускага саюза жанчын,
  • маладая пісьменніца-дэбютантка Кацярына Стройлава, якая піша на рэлігійную тэматыку.

Дарэчы, апошнія тры чалавекі атрымалі прэмію за кнігі на рускай мове.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2020 год
Потым быў канцэрт. Тэатралізаванае прадстаўленне зладзілі народныя і заслужаныя артысты, выступілі гурт «Дразды», Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка і іншыя. У глядзельнай зале амаль усе сідзячыя месцы былі занятыя, але «стаячая» пляцоўка ззаду была амаль пустая. Калі я вярнулася да вялікай сцэны праз гадзіны дзве, там ужо выступалі, верагодна, мясцовыя артысты, і з усіх гледачоў засталіся адзінкі.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Пра беларускую мову

Беларускую мову на свяце можна было пачуць не паўсюль. Напрыклад, старшыня Саюза пісьменнікаў размаўляў са сцэны на рускай. З усіх выпадкова падслуханых гутарак людзей толькі тры я налічыла на беларускай мове, астатнія размаўлялі па-руску. Рускамоўныя стэнды таксама сустракаліся.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

«Настрой нармальны»

За вялікай сцэнай каля трансфарматарнай будкі я сустрэла супрацоўнікаў раённых электрасетак. Адзін з іх, Васіль, расказаў, што перад святам яны «павялічылі магутнасць трансфарматарнай падстанцыі, каб забяспечыць бесперабойнае электразабеспячэнне сцэны, усіх мерапрыемстваў і таргоўлі». У суботу і нядзелю Васіль з калегамі працавалі з васьмі гадзін ранку да васьмі гадзін вечара, а таксама ў іх было начное дзяжурства, але «настрой нармальны».

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Копылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»
Васіль — злева. Фота: Алеся Белая

Забавы, упрыгожванні і вецер

Для дзяцей працаваў вялікі луна-парк на школьным стадыёне. Яшчэ была зона адпачынку, дзе праходзіў фестываль «Капыльскія пацехі», але я, на жаль, на яго не трапіла. Там выступалі і гумарысты са Случчыны.

Капыль быў упрыгожаны скульптурамі і мураламі, будынкі ў цэнтры стаялі са свежым рамонтам. Але найпрыгажэй за ўсё была прырода: зялёныя ўзгоркі і шырокая, у параўнанні са Случчу ў Слуцку, капыльская рака Мажа. Усё гэта было залітае сонечным святлом.

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»

Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»
Будынкі ў Капылі ўпрыгожылі мураламі
Фатазоны, узгоркі і міністры. Дзень беларускага пісьменства ў Капылі вачамі карэспандэнта «Кур'ера»
Від з маста