Алесь Новік, былы настаўнік гісторыі Грэскай школы, стаў удзельнікам нашай рубрыкі «Я зрабіў гэта сам». Майстру ўжо 73, больш за 10 гадоў ён на пенсіі, але яшчэ падпрацоўвае ў дзіцячым садку. Ён расказаў чытачам «Кур'ера» пра сябе і сваё майстэрства.

Менавіта работніцы гэтага дзіцячага сада і прапанавалі «Кур'еру» напісаць пра Новіка і яго работы, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ўстановы.

Реклама

З чаго пачалося захапленне

«Мой прынцып — ро­біш для людзей, а людзям не трэба рабіць абы-як». Пра Новіка і яго работы, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ўстановы.

«Я ў сваім жыцці цікавіўся ўсім, а чаго не ўмеў, стараўся навучыцца. Навучыўся іграць на мандаліне, захапляўся маляваннем, спяваў, танцаваў, рабіў усё патрошку, — расказвае Алесь Новік. — Маё захапленне тымі работамі, якія на здымках, пачалося са школьнага музея. Я збіраў рэчы савецкага перыяду, а яны, вядома, былі не ў лепшым стане. Тады я заняўся іх рэстаўрацыяй. Раней людзі так і рабілі — не выкідалі, а праводзілі рэстаўрацыю. Потым рабіў музей пад адкрытым небам, упрыгожваў двор. На жаль, сваёй хаты ў мяне няма, жыву ў шматкватэрным доме, але хачу, как было прыгожа і каля яго.

«Мой прынцып — ро­біш для людзей, а людзям не трэба рабіць абы-як». Пра Новіка і яго работы, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ўстановы.

Зараз працую ў дзіцячым садку рабочым. Пачаў рабіць грыбы, калабкі, божыя кароўкі, потым перайшоў на скульптуры жывёл, птушак. Раблю ўсё ў садку, каб прыгожа было: зрабіў млын, хацінку на курыных ножках, возера.

«Мой прынцып — ро­біш для людзей, а людзям не трэба рабіць абы-як». Пра Новіка і яго работы, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ўстановы.

Пра натхненне і творчасць

Мае скульптуры — гэта занятак у вольны час, калі ёсць натхненне. Першыя работы займалі 4−5 гадзін, а цяпер я магу зрабіць і за паўгадзіны. Але калі рабіць хутка — гэта рамяство без душы. Вось калі ноччу абдум­ваю, як зрабіць лепш, — тады гэта душа.

«Мой прынцып — ро­біш для людзей, а людзям не трэба рабіць абы-як». Пра Новіка і яго работы, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ўстановы.

Фігуры раблю з пенаблокаў, фарбу купляю. А блокі знаходжу на сметніку, бывае, хто і аддасць, каб не выкідаць. Працую сякерай, нажом, нажоўкай, наждачнай паперай. Фарбую фігуры фасаднай і акрылавай фарбай, каб не аблупіліся потым.

Ідэі спачатку глядзеў у інтэрнэце, але падглядзець і зрабіць — гэта, лічу, як украсці.

«Мой прынцып — ро­біш для людзей, а людзям не трэба рабіць абы-як». Пра Новіка і яго работы, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ўстановы.

Аб шчасці

Я вельмі шчаслівы чалавек у тым сэнсе, што мае ўнукі (у мяне іх трое) таксама робяць разам са мной: выразаюць, выпілоўваюць, нават і сябры іх падцягваюцца да нас.

Вельмі прыемна, калі людзі падыходзяць, каб зрабіць здымак каля маіх скульптур.

Мой прынцып — ро­біш для людзей, а людзям не трэба рабіць абы-як. Сёння ў іх жыцці не так многа прыемнага, а калі ты прынясеш хоць маленькую радасць — гэта ўжо добра.

«Мой прынцып — ро­біш для людзей, а людзям не трэба рабіць абы-як». Пра Новіка і яго работы, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю ўстановы.

Я хачу, каб людзі ўсміхаліся. Мне прыемна, калі пра мяне будуць добрыя словы казаць.

Я не прадаю свае работы. Падарыць — падару, а за грошы — не аддам, нават калі і вельмі просяць. Кожная фігурка — гэта душа, укладзеная ў яе".