У пятніцу, 3 верасня, у Грэск прыехалі ўдзельнікі рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Яны прывезлі лампадку з Жыватворным Агнём ад Гробу Гасподняга і Загор’е-Сталавіцкую ікону Пакрова Божай Маці.

Экспедыцыя праходзіць кожны год і з’яўляецца неад’емнай часткай Дня беларускага пісьменства. Сёлета яе агульная працягласць — 780 кіламетраў. Экспедыцыя пачалася са Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску і скончыцца ў сталіцы Дня беларускага пісьменства-2021 — Капылі.

Реклама

У Грэску да ўдзельнікаў экспедыцыі далучыліся мясцовыя жыхары. Усе разам яны прайшлі хрэсным ходам па вуліцы, потым адслужылі набажэнства ў мясцовым храме Раства Прасвятой Багародзіцы, а пасля пасадзілі ў царкоўным двары туі.

Наступная кропка на маршруце экспедыцыі — Слуцк.

Як расказала «Кур'еру» сястра Фацінія, сястра міласэрднасці Свята-Елісавецінскага манастыра Мінска, яна ўжо пяты раз удзельнічае ў экспедыцыі, і Грэск для яе — вельмі добра знаёмае месца. «Мы ведалі, што тут ёсць вельмі цудатворныя іконы: і „Неупиваемая Чаша“, і „Забельская“ ікона Божай маці. І айцец Аляксандар быў частым госцем нашага манастыра, таму паломнікі заўсёды наведвалі Грэск, калі ехалі на Случчыну, Мікашэвічы ці Тураў».

Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж
Прыхажане Грэскай царквы
Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж

Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж

Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж

Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж
Пісьменніца Ніна Загорская, кіраўнік экспедыцыі
Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж

Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж

Хрэсны ход у вёсцы Грэск Слуцкага раёна. Фотарэпартаж
Жыватворны агонь у лампадзе