4 і 5 верасня ў Капылі пройдзе Дзень беларускага пісьменства. «Кур'ер» пазнаёміўся з праграмай свята.

4 верасня:

11.00−19.00 — Фестываль кнігі і прэсы (Р-61)

Реклама

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

  • «Памяць» — выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Партызаны Беларусі» выдавецкага дома «Беларусь сегодня»;
  • «Традыцыі і сучаснасць» — выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі;
  • «Разам з кнігай мы расцём» — выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;
  • «Слова пісьменніка» — выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • «17 верасня — Дзень народнага адзінства» — выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20−30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава).

14.00−15.00 — Таварыскі футбольны матч паміж камандамі пісьменнікаў і вучняў г. Капыля (пройдзе на стадыёне ДУ «Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс», вул. Партызанская, 10а.)

16.00−18.00 — Імпрэза ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «Квітней, Радзіма, і яе народ». (Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4)

5 верасня:

8.30 — Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Храм Ушэсця Гасподняга).

  • Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.
  • Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Капыля ўдзельнікаў экспедыцыі.

11.00−19.00 — Фестываль кнігі і прэсы (Р-61)

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

  • «Памяць» — выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Партызаны Беларусі» выдавецкага дома «Беларусь сегодня»;
  • «Традыцыі і сучаснасць» — выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі;
  • «Разам з кнігай мы расцём» — выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;
  • «Слова пісьменніка» — выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • «17 верасня — Дзень народнага адзінства» — выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20−30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава).

10.00−18.00 — Квэст-гульня «Капыльскі рог» (Пляцоўка каля Капыльскага краязнаўчага музея, пл. Леніна, 4)

10.00−18.00 — Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе:

  • кніжная выстава «Літаратурная спадчына Капыльшчыны»;
  • прэзентацыя анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»;
  • прэзентацыя віртуальных праектаў:
  • «Кузьма Чорны — маладняковец» (сумесна з гісторыка-краязнаўчым музеям «Бацькаўшчына» Літаратурны музей Кузьмы Чорнага установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры»);
  • «Ян Скрыган — маладняковец» (сумесна з філіялам ДУА «Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Капыльскага раёна)

Адрас: Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4

10.30−10.45 — Адкрыццё памятнага знака Цішку Гартнаму (Вул. Жылуновіча)

10.50−11.05 — Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІІ Дню беларускага пісьменства («Паштовы павільён», Р61)

11.10−11.30 — Адкрыццё Алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі (Парк, пл. Леніна)

11.30−11.50 — Узнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка «Малая радзіма вялікіх людзей», прысвечанага творчасці пісьменнікаў Капыльшчыны (Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4)

12.00−14.00 — Урачыстае адкрыццё XXVІІІ Дня беларускага пісменьства (Галоўная сцэна, пл. Леніна)

  • Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

14.00−15.30 — Паэтычна-музычная кампазіцыя «Беларусь, мы з табою — адзіны!» грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (Галоўная сцэна, пл. Леніна)

14.00−15.00 — Правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Лаўскі бой» (Р61, насупраць будынка лясгаса)

10.00−19.00 — Пляцоўка «Літаратурнае кафэ» (парк Алеі пісьменнікаў, пл. Леніна):

  • літаратурна-музычная кампазіцыя «Песняры беларускага слова"(прысвечана творчасці беларускіх паэтаў);
  • «Літаратурны батл»;
  • выступленне ўдзельнікаў народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»;
  • інтэрактыў «Літаратурная мазаіка» (конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і інш.)
Пляцоўка «Літаратурны зэдлік»:
  • любы жадаючы зможа прачытаць верш ці ўрывак з прозы. Трансляцыя чытання будзе ажыццяўляцца праз youtube-канал і сацсеткі мерапрыемства

10.00−19.00 — Абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (Р61, насупраць будынка лясгаса)

  • з удзелам тэатраў гульні і гумару Мінскай вобласці і іншых абласцей рэспублікі: тэматычная выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гумарыстычнага характару народных майстроў Мінскай вобласці;
  • гумарыстычная праграма народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

10.00−19.00 — Пляцоўка «Паштовы павільён» (РУП паштовай сувязі «Мінскаблпошта»):

  • старт праекта ў фармаце пасткросінгу «Паштоўка.БЕЛ» (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП «Белпошта»);
  • экспазіцыя паштовай прадукцыі;
  • выстава картак для пасткросінга;
  • дабрачынная падпіска для дзіцячых дамоў;
  • тэматычная фотазона «Паштовы павільён», вул. Партызанская

10.00−19.00 — Выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Рамесніцкі гасцінец» пры ўдзеле ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» (вул. Жылуновіча, Р61)

10.00−19.00 — Сцэнічная пляцоўка «Роднае слова, родныя песні» (Рыначная плошча):

  • выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы па побытавых танцах.

10.00−19.00 — ART-квартал «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына» (Рыначная плошча):

  • паказ спектакляў лялечных тэатраў «Батлейка»;
  • прэзентацыя брэндаў Капыльскага раёна (традыцыя закладнога ткацтва ручнікоў, якая мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і інш.)

10.00−19.00 — Пляцоўка «З гульнёй праз стагоддзі» — інтэрактыўныя майстар-класы з прыцягненнем гледачоў у беларускія народныя гульні (Р61, насупраць будынка лясгаса)

10.00−19.00 — Дзіцячая пляцоўка:

  • інтэрактыўная экспазіцыя дзіцячых бібліятэк Мінскай вобласці (Тэрыторыя перад райвыканкамам);
  • мастацкі пленэр навучэнцаў ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў»;
  • квэст-гульні, атракцыёны (Р61, насупраць будынка лясгаса).

10.00−19.00 — Выстава ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці «Міншчына- міні», «Міншчына-літаратурная» (вул. Партызанская)

10.00−19.00 — Тэматычная пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая будзе арганізавана ўстановай «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» з ужываннем музейнага мабільнага комплексу, установай «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» з выкарыстаннем літаратурных экспазіцый і Саюза мастакоў з выставай «Мірны час» (вул. Жылуновіча)

10.00−19.00 Праца спартыўных пляцовак:

ДУ «Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс»:
  • спаборніцтвы па міні-футболе сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў;
  • спаборніцтвы па кулявой стральбе і дартсу;
  • паказальныя выступленні спартсменаў-навучэнцаў ДУ «Капыльская СДЮШАР» (аддзяленне «Біятлон») на лыжа-ролернай трасе;
  • спаборніцтвы па футболу сярод вучняў;
  • праца футбольнай і баскетбольнай пляцовак;
Спартыўная пляцоўка па вул. Максіма Горкага:
  • фестываль маладзёжных каманд па воркауту;
  • турнір па стрытболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў.

19.30−21.00 — Закрыццё XXVІІІ дня беларускага пісьменства (Галоўная сцэна пл. Леніна)

Інфармацыя ўзятая з сайта «Слава працы».