Вядомая беларуская пісьменніца Алена Васілевіч, якая памерла 8 жніўня і была крэміраваная, сёння, 25 жніўня, знайшла вечны супакой на могілках у роднай вёсцы Ліпнікі Слуцкага раёна. На пахаванні прысутнічалі яе землякі і родныя.
Алена Васілевіч нарадзілася і да інстытута жыла на Случчыне, але асноўную частку жыцця правяла ў Мінску. Пісьменніца пажадала, каб яе пахавалі на малой радзіме, побач з матчынай магілай. Сын Алены Сямёнаўны Уладзімір, калі прах апусцілі ў зямлю, сказаў: «Бывай, мамачка, ты вярнулася дадому».




Раней
- Пісьменніца са Случчыны Алена Васілевіч пайшла з жыцця. Сын Уладзімір расказаў, якой яна была