«Усё ж гэта застанецца нам, капылянам, і нашым дзецям». Як мяняе Капыль сваё аблічча напярэдадні прыёму святаў

0
Фота: Сяргей Станкевіч

Па прапануемай фотазамалёўцы можна крыху заўважыць, як абнаўляецца суседні Капыль перад дзвюма значнымі падзеямі, што пройдуць тут у пачатку восені: 4 і 5 верасня ў райцэнтры праводзіцца Дзень пісьменства, а ў канцы верасня плануецца правядзенне абласных «Дажынак».

Горад зараз ахоплены рамонтнымі работамі. Рамантуюцца і прымаюць новы выгляд жылыя і адміністрацыйныя будынкі, ідзе рамонт дарожнага пакрыцця, ствараюцца новыя клумбы з кветкамі. Робяцца ўкладанні і ў старыя збудаванні, якія ў іншых гарадах часта прызнаюцца «безнадзейна аварыйнымі» і з якімі спраўляецца коўш экскаватара. Наогул можна зрабіць высновы, што Капыль, які і да гэтага разам са сваім крэатыўным дэндра-паркам, з гарадскім пляжам, з крынічкай «жывой» вады, з будынкам ЗАГСа і арыгінальнай пляцоўкай для маладых, з цікавым музеем, з непаўторным ландшафтам мясцовасці дазваляў сябе тут адчуваць і жыхарам, і гасцям горада вельмі ўтульна, зараз папоўніць гэтыя эмоцыі. Горад сапраўды мае, захоўвае і павялічвае сваю непаўторнасць. Тут ёсць чаму павучыцца і што пераняць.

Реклама

Як зазначыў адзін з прыхаджан Спаса-Узнясенскага храма, усе ўкладанні, што зараз робяцца ў райцэнтры, вельмі дарэчы і радуюць: «Усё ж гэта застанецца нам, капылянам, і нашым дзецям. Горад стане яшчэ больш спрыяльным для спакойнага пражывання. Мабыць, моладзь гэта не так заўважае і па-іншаму ацэньвае, але людзі сталага ўзросту вельмі станоўча адносяцца да павышэння гарадскога дабрабыту».

РАНЕЙ. «Готовьтесь удивляться!» Как Копыль готовится ко Дню белорусской письменности и «Дажынкам»