«Небяспечна, але цікава». Што жыхар Салігорска думае пра скейт-парк, які адкрылі месяц таму

0
«Небяспечна, але цікава». Што жыхар Салігорска думае пра скейт-парк
Фота: Уладзімір Амяльчэня

У Салігорску пабудавалі скейт-парк, яго ўрачыста адкрылі амаль месяц таму. Але паглядзець на яго давялося мне 14 жніўня. Я адправіўся туды, каб сваімі вачыма ўбачыць, што гэта за цуд такі.

Пры ўваходзе прачытаў аб’яву, што тэрыторыя скейт-парка — высокай небяспекі і дзецям, малодшым за 14 гадоў, тут лепш не знаходзіцца.

«Небяспечна, але цікава». Што жыхар Салігорска думае пра скейт-парк
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Цікавасць вядзе далей — па лесвіцы ўверх, дзе некалькі хлапчукоў нешта абмяркоўваюць. І раптам аднекуль знізу вылецеў хлапчук у чырвонай кашулі, крутануўся ў паветры на самакаце і стаў на ногі каля сваіх равеснікаў. З верхняй пляцоўкі зразумеў, што скейт-парк — гэта штучныя горкі, скаціўшыся з якіх, можна набраць вялікую хуткасць, каб, праехаўшы наступную горку, апынуцца ў паветры. Цікавая пабудова. Кажуць, што ў Беларусі такая адзіная. Я папрасіў хлапчука ў чырвонай кашулі паказаць мне, як гэта робіцца. Шкада, што імя сваё не назваў, толькі сказаў, што вучыцца ў школе № 3. Паглядзіце на фота, вы зразумееце, што такое скейт-парк.

Реклама

«Небяспечна, але цікава». Што жыхар Салігорска думае пра скейт-парк

«Небяспечна, але цікава». Што жыхар Салігорска думае пра скейт-парк

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.