Сёння раніцай, 8 жніўня, на 99-м годзе жыцця памерла Алёна Васілевіч, савецкая і беларуская пісьменніца, заслужаная працаўніца культуры БССР.

Пра гэта «Кур'еру» паведаміў яе сын Уладзімір. Ен дадаў, што пахаванне адбудзецца на яе малой радзіме.

  • Алена Васілевіч нарадзілася 22 снежня 1922 г. ў засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна ў сям'і ляснога аб’ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў.
  • Скончыла Слуцкае педвучылішча, літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі.
  • У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
  • Працавала загадчыкам аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1947 г.
  • Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся…». Аўтар кніжак апавяданняў, аповесцей, эцюдаў, эсэ, нататкаў.

Пачытайце вялікае інтерв'ю з пісьменніцай, якое яна дала «Кур'еру» раней: «Алена Васілевіч: «Мне даўно не сніцца Слуцк».

Реклама

Алеса Васілевіч пра менталітэт слуцакоў (вытрымка з публікацыі)

Беларускі менталітэт — гэта сарамлівасць. Як гэта ні дзіўна, такая рыса прысутна мне самой. Перш, чым з нейкім пазнаёміцца ці нейкую гаворку весці, я так напакутуюся… Случакі не могуць ісці напралом, як магілеўчане ці гамельчане.

У Аляксандра Валодзіна, драматурга і паэта, ёсць такія радкі: «На стесняйтесь разговаривать с официанткой. Требуйте у неё свинью. На стесняйтесь с поваром разговаривать, требуйте у него, чего хотите. Не стесняйтесь разговаривать с таксистом, требуйте отвезти вас куда вам надо».

Я не адзін раз потым думала: «Божа мой, чаму я не пагаварыла, чаму не сустрэлася з гэтым чалавекам? Чаму не было нейкага кантакта? Тысячы «чаму». Таму што саромеюся. У афіцыянткі такія ж дзеці, як у вас, так жа кепска яны вучацца. У таксіста таксама ж такія праблемы. Яго там жонка пілуе. Таму вы лічыце сябе роўным з іншымі і не саромейцеся.