Некалькі дзён таму ў Салігорску вуліцу Леніна (ад Казлова да Наберажнай) пакрылі новым асфальтам. Давялося праехаць па гэтаму адрэзку вуліцы. Злавіў сябе на думцы: «Няўжо мы, беларусы, умеем так добра зрабіць?».

Знайшоў умельцаў на праспекце Міра ў Салігорску.

Реклама

«Умеем зрабіць добра і вельмі добра, — кажа Дзяніс Дзянісаў, начальнік вучастка з будаўнічага ўпраўлення № 149. — Для гэтага трэба грошы і добрая тэхніка».

На вуліцах Салігорска дзівосная тэхніка Слуцк
Дзяніс Дзянісаў, начальнік вучастка будаўнічага ўпраўлення № 149 (Салігорск), і Валерый Бартош, начальнік вучастка ДРБУ-194 (Мінскі раён). Пад іх кіраўніцтвам на дарогах Салігорску кладуць новае асфальтавае пакрыццё
«Тэхніка цудоўная, а такіх добрых вуліц, як у Салігорску, не бачылі, дзе б ні працавалі, — з вясёлай усмешкай дадае Валерый Бартош, начальнік вучастка ДРБУ-194. — Тэхніка гэта з Германіі, рухавік — 980 конскіх сіл. Невядома, як будзе далей. Баюся, каб не здарылася так, што замрэ гэты велікан пад плотам ад нястачы запчастак, бо адносіны з замежжам псуюцца хутчэй, чым мы сцелем новы асфальт».

А вось зняты стары асфальт ідзе на пакрыццё гравійных вуліц.

Агрэгат выраблены ў Германіі. Момант тэхабслугоўвання
На вуліцах Салігорска дзівосная тэхніка Слуцк
Замежны агрэгат працуе