Доўгачаканае свята для многіх салігарчан адбылося 27 ліпеня, калі афіцыйна абвесцілі, што дом на 322 кватэры для працаўнікоў «Беларускалій» пабудаваны.

«Гэта быў першы вопыт будаўніцтва такіх дамоў. А ўсё новае даецца не проста, таму трошкі спазніліся са святам», — прыкладна так сказаў Іван Галаваты, Генеральны дырэктар «Беларускалія».

Реклама

На свяце прысутнічаў Сяргей Лапановіч, загадчык Упраўлення Міністэрства надзвычайных спраў Мінскай вобласці, які аб’явіў, што дарыць гораду новую аўтавышку, у якой даўно была патрэба. «Галоўная бяспека жыхароў высотнага дома залежыць ад вас, жыхары», — сказаў ён пры гэтым.

Новы дом. Фотаздымкі: Уладзімір Амяльчэня
Па такой лесвіцы можна абыйсці вакол дома
Новая культура вакол бакаў са смеццем
Па ключы ад кватэры на самакаце
«У гэтым доме будуць жыць нашы ўнукі», — кажуць дзед Мікалай і бабуля Святлана, у якіх сын працуе на 4 РУ
Па гэтым пандусе можна а’ехаць на аўто вакол дома
Дзіцячая пляцоўка
Апошнія прыгатаванні да свята
Будучыя жыхары новага дома Алена і Віталій Здрок, які працуе на «Блеаруськаліі» горным майстрам
Госці свята: начальнік Упраўлення Мінскай вобласці Міністэрства надзвычайнай сітуацыі Сяргей Лапановіч, Генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты, Генеральны дырэктар будаўнічага трэста № 3 Сяргей Драждзянюк
Будучыя шахцёры, жыхары новых кватэр
Генеральны дырэктар будаўнічага трэста № 3 у Салігорску Сяргей Драждзянюк: «Цяжка будавалі, усё ж пабудавалі»
Ключ ад дому прымае дырэктар «Беларуськалія» і перадае дзецям — будучым жыхарам новага дому
Вось той момант, калі дом пабудаваны