Валерыя Рыбак, выпускніца Слуцкай гімназіі №1, атрымала 100 балаў па беларускай мове на цэнтралізаваным тэставанні. Дзяўчына яшчэ і творчая асоба. Скончыла музычную школу, іграла ў эстрадным ансамблі «Радуга» на бас-гітары.
Бацька дзяўчыны кіруе ансамблем народнай песні «Светач». Зараз Валерыя спявае ў яго ансамблі.
Для чытачоў «Кур’ера» Валерыя праспявала песню «К табе, Беларусь».
У друкаваным нумары газеты «Кур’ер» ад 15 лiпеня апублікавана інтэрв’ю з Валерыяй Рыбак. Яна распавяла «Кур’еру», як рыхтавалася, куды плануе паступаць. Таксама выказала сваё меркаванне, што зрабіць, каб беларускай мовы стала больш у звычайным жыцці.
Свежы нумар газеты «Кур’ер» ад 15 ліпеня ўжо ў продажы.