Упершыню ў «Падлессі-2003» заняліся вырошчваннем сланечніку, піша «Слуцкі край».
Мікалай Кананок, галоўны аграном «Падлессе-2003», распавёў, што пад сланечнік адвялі 15 гектараў. Зараз эксперыментуюць гібрыд расійскай селекцыі «Святлана». Зерне, якое збяруць, плануюць адправіць для перапрацоўкі на камбінат хлебапрадуктаў для вытворчасці камбікармоў.
Для ўборкі сланечніку не патрэбна спецыяльная тэхніка. Гэта можна рабіць камбайнам з жаткай для кукурузы.
Сёлета сланечнік вырошчваюць у шасці сельгасарганізацыях раёна. Усяго – 155 гектараў.