На вуліцы Іваноўскага раўнуюць дарогу і ўкладваюць асфальт, на Магістральнай робяць чатырохпалоску, а на вуліцы Зялёнай запланаваны капрамонт дарогі. Пра гэта распавёў Сяргей Кулік, галоўны інжынер упраўлення капітальнага будаўніцтва Слуцкага раёна, піша «Слуцкі край».

Што зараз робяць

Ідзе рэканструкцыя на вуліцы Магістральнай у раёне АЗС: на дарозе ў раёне скрыжавання ўкладзена пакрыццё, устаноўлена абсталяванне па рэгуляванні святлафора, абсталяваны астравок бяспекі.

Реклама

Па інфармацыі Сяргея Куліка, ад вуліцы Іваноўскага да касцёла будзе ўладкавана чатырохпалосная траса.

На вуліцы Іваноўскага (ад Магістральнай да Чэхава) укладзена новая ліўневая каналізацыя, праводзіцца асфальтаванне, у рамках праекту будзе зроблена добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый з пешаходнымі і веладарожкамі, дадатковым заездам да дамоў № 15, 17.

Уладкоўваюць дарогу, плануюць будаўніцтва жылой забудовы «Зарэчны»... Што яшчэ зменіцца ў Слуцку
Фота: «Слуцкі край»

Што запланавана ў Слуцку

Па інфармацыі галоўнага інжынера, у гэтай частцы Слуцка запланавана капітальнае добраўпарадкаванне часткі вуліцы Зялёнай — ад вуліцы 14 Партызан да вуліцы Чэхава:

  • укладка ліўневых каналізацыйных магістраляў, пакрыцця,
  • уладкаванне дадатковых стаянак для транспарту.

На тэрыторыі забудовы на вуліцы Максіма Багдановіча ў наступным годзе прыступяць да будаўніцтва дзіцячай і вялікай спартыўнай пляцовак.

У гэтым годзе пачнуць уладкоўваць новую індывідуальную жылую забудову «Зарэчны», дзе плануецца будаўніцтва больш за сто прыватных жылых дамоў. Зараз там вядуць работы па ўкладцы інжынерных сетак, электразабеспячэнні.

Плануецца далейшая забудова мікрараёна вуліцы Чэхава:

  • усе парковачныя месцы для аўтатранспарту будуць знаходзіцца за межамі дваровых тэрыторый,
  • запланавана будаўніцтва пляцоўкі для выгулу сабак.

Ранее. Пляж для загара, душевые установки и без домашней птицы. Что ещё запланировали в новом микрорайоне «Заречный» в Слуцке