Дзе даведацца, што робяць і чым жывуць рэгіянальныя СМІ Беларусі

0
Дзе даведацца што робяць і чым жывуць рэгіянальныя СМІ Беларусі, Слуцк

Нагадваем чытачам, што газета «Кур'ер» уваходзіць у Асацыяцыю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя МасМедыі». Арганізацыя аб’ядноўвае больш 16 рэгіянальных недзяржаўных выданняў (друкаваныя версіі і інтэрнет-рэсурсы). Яны, як і «Кур'ер», працуюць для сваіх чытачоў, расказваючы пра жыццё рэгіёнаў.


Геаграфія працы рэгіянальных медыя вялікая. Напрыклад, «Рэгіянальная газета» з Маладзечна, «Вячэрні Бабруйск», «Барысаўскія навіны», «Брэсцкая газета», «Ганцавіцкі час», «Моцныя навіны» з Гомеля. У Асацыяцыю ўваходзіць таксама газета «Наша слова» (ГА «Таварыства беларускай мовы»).

Працуе сайт Асацыяцыі «Аб'яднаныя МасМедыі» masmedyi.by. Тут можна знайсці навіны жыцця рэгіянальных рэдакцый. Таксама публікуюцца парады для працаўнікоў сферы медыя. Яны могуць быць карысныя не толькі прафесіяналам, але і беларусам, якія, напрыклад, вядуць свае старонкі ў сацыяльных сетках.

Реклама

ДАВЕДКА. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя МасМедыі» заснавана ў ліпені 2009 года.