З Турцыі, Расіі, Індыі… Адкрыўся кірмаш у Салігорску (фота)

0
З Турцыі, Расіі, Індыі... Адкрыўся кірмаш у Салігорску (фота)
Фота: Уладзімір Амяльчэня

У Салігорску на праспекце Міра каля фабрыкі “Калінка” пачаў працаваць кірмаш. Прадаўцы будуць чакаць пакупнікоў да 11 ліпеня.

Кароткі агляд кірмашу высветліў, што асаблівым попытам у гэты спякотны дзень карыстаюцца летнія капялюшы. Сапраўды, іх выбар вялікі – можна прыдбаць і для адпачынку на моры, і для штодзённага карыстання.

Аматары гарбаты тут таксама могуць адвесці душу і нават паздаравеюць, надыхаўшыся паветра. Кошт на сумесі гарбат не ўсім па кішэні. Але пры мне нейкая бабулька не вытрымала і папрасіла ўзважыць аж на 5 рублёў.

Реклама

На кірмашы можна прыбрацца ўжо на восень. Вопратка, як сказала прадавец, уся з Турцыі.

Заўважыў шацёр з рэлігійнымі таварамі. Ёсць шчодры выбар летняга мёду з Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама з рэгіёнаў Расіі.

А яшчэ пабачыў на кірмашы экзотыку – тавары з Індыі.

З Турцыі, Расіі, Індыі... Адкрыўся кірмаш у Салігорску (фота)
Фотаздымкі: Уладзімір Амяльчэня