Случчанка: «Знаёмая сказала, што з ёй развітаюцца на працы, калі яна не зробіць прышчэпку ад «кавіда»

0

Па радыё раніцай казалі, што многія людзі робяць прышчэпкі ад «кавіда». Яшчэ і падкрэслілі, што прымушаць нікога не будуць. Усё па жаданні.

На днях я прайшла другі этап вакцынацыі. Сустрэла на ФАПе сваю былую калегу. Тая працуе ў мясцовай школе прыбіральшчыцай. Спытала яе, які раз прышчапляецца. Яна адказала, што наогул не хоча гэта рабіць. Але дырэктар загадала: «Калі не зробіце поўны курс вакцынацыі да 1 верасня, мы з вамі развітаемся».

Реклама

Я і падумала: «Цікава, хіба кіраўнік школы не чула радыё?»


Эта новость написана для рубрики «Народные новости». Такие материалы от читателей после минимальной модерации публикуются практически без изменений. Или, если того требует ситуация, становятся поводом для разработки редакционного материала. Если вас привлёк какой-то факт или событие, вы тоже можете предложить свою новость для публикации, нажав сюда: «Сообщить новость».