Случчанін Міхаіл Янковіч успамінае пра тое, як браў у палон фашыстаў і ваяваў пасля вайны. Рэтравідэа

0

Ветэран вайны і ветэран працы Міхаіл Янковіч успамінае пра часы вайны. На момант запісу яму 88 гадоў.

Міхаіл Янковіч з вёскі Падліпцы выдатна ведаў нямецкую мову, а таму, калі бываў у Слуцку, падслухоўваў размовы фашыстаў, якія не падазравалі, што ён іх разумее. І ўсю інфармацыю перадаваў партызанам. Так удавалася даведвацца, у якія вёскі планавалі прыйсці акупанты, і загадзя выратоўваць людзей.

Реклама

Пасля вызвалення Міхаіл адправіўся на фронт. Сам узяў у палон шэсць нямецкіх салдат, за што атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі. Штурм, лёгкае, а потым цяжкае раненне. Зноў штурм. Перамогу случчанін сустрэў у Празе. Але ж для яго вайна не скончылася. Ён быў выдатным стралком, і яго ўзялі ў контрразведку для ўдзелу ў аперацыях супраць бандэраўцаў на тэрыторіі Гродненскай вобласці, а таксама Прыбалтыкі.

Пасля Міхаіл Янковіч аддаў 40 гадоў працы педагога.

Відэа: Фёдар Корзун, мантаж: Алесь Дастанка