Ветэран Іван Янучок распавёў пра акупацыю, фронт, раненне… Запіс 2010 года

0

Архіўны запіс 2010 года. Фрагменты фільма, які рабілі супрацоўнікі і вучні Сяражскай школы Слуцкага раёна.

На запісу аператара Фёдара Корзуна ветэран Іван Янучок распавёў пра першы дзень вайны, пра акупацыю, сувязі с партызанамі, як адзін чалавек выратаваў ад знішчэння цэлую вёску. Пасля вызвалення Беларусі Іван Янучок папаў на фронт. Ваяваў, побач з ім — яго аднавяскоўцы і жыхары іншых вёсах Слуцкага раёна. Яны папалі ў «мясарубку». Многія загінулі, Іван Янучок быў паранены прама ў твар. Але цудам застаўся жывы.

Реклама

Перамогу са сваім палком сустрэў ва Усходняй Прусіі. Распавёў пра радасць ад гэтай навіны, але і чаму ад гэтага было і вельмі сумна.

Пасля вайны 40 гадоў Іван Янучок аддаў педагагічнай справе. Выкладаў беларускую мову. Усё жыццё размаўляў выключна на ёй.

Відэа: Фёдар Корзун, мантаж: Алесь Дастанка