Случчаніну ўручылі ордэн Чырвонай Зоркі. Калісьці ім быў удастоены яго дзядзька, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны

0
Ігар Тарабеш, ваенны камісар Мінскай вобласці, уручыў случчаніну Вячаславу Бобіку ордэн Чырвонай Зоркі, якога быў удастоены яго дзядзька па мацярынскай лініі - Васілій Бобік. Ордэн знайшлі ў Жытомірскай вобласці Украіны, Слуцк
Фота: «Слуцкі край»

Ігар Тарабеш, ваенны камісар Мінскай вобласці, уручыў случчаніну Вячаславу Бобіку ордэн Чырвонай Зоркі, якога быў удастоены яго дзядзька па мацярынскай лініі Васілій Бобік. Ордэн знайшлі ў Жытомірскай вобласці Украіны, піша «Слуцкі край».

Вячаслаў Бобік распавёў, что браты яго бацькоў удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, прымалі ўдзел і ў вызваленні іншых краін ад нямецкіх акупантаў. Былі ў шэрагу тых герояў, якія вызвалялі заходнюю Украіну, годна праявілі сябе падчас Фінскай і Японскай войнаў.

Реклама

Вячаславу хочацца «намаляваць» генетычнае дрэва, перадаць яго нашчадкам, каб памяталі… Яму пашчасціла знайсці інфармацыю ажно пра сваіх прапрадзедаў. Адзін з іх, як высветлілася, быў камандзірам палка ў Руска-Персідскай вайне. Разам з дачкою Любаю ён займаўся пошукам інфармацыі, рабілі запыты ў Міністэрства абароны.

На пытанне, што ён ведае пра свайго дзядзьку, ордэн якога вярнуўся ў сям’ю праз столькі гадоў, Вячаслаў Фёдаравіч расказаў: «Ведаю, што нарадзіўся ён у вёсцы Малачарнігаўка Обручскага раёна Жытомірскай вобласці ў мнагадзетнай сям’і. Прызваўся ў армію, служыў у марской пяхоце ў Прыбалтыцы, там жа і сустрэў вайну, у 1941-м атрымаў ордэн за выратаванне раненых, бо быў старшым санінструктарам. Выратаваў каля 40 чалавек. З улікам ордэна, які ўручылі сёння, мой дзядзька Васілій Бобік быў удастоены трох ордэнаў Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалямі «За абарону Савецкага Запаляр’я», «За перамогу над Германіяй» і «За перамогу над Японіяй». Усе тры ордэны ён атрымаў за выратаванне раненых. Пасля вайны працаваў конюхам, жыў ва Украіне».

Атрымаць ордэн случчанін Вячаслаў Бобік прыйшоў не адзін, а з пяцігадовай унучкай Дар’яй. Па словах мужчыны, гэта вельмі важна, каб падрастаючае пакаленне ведала і ганарылася сваімі дзядамі, прадзедамі, нашымі героямі.