Пяцярых случчанак узнагародзілі ордэнам Маці

0

У чацвер, 6 мая, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 179. Згодна з дакументам, ордэн Маці ў Беларусі атрымаюць 204 жанчыны. Пяць з іх пражываюць у Слуцкім раёне.

Удастоены гэтай узнагароды:

Реклама
  • Анастасія Чыгір, работніца ясляў-сада аграгарадка Акцябр;
  • Надзея Мірашнічэнка, хатняя гаспадыня;
  • Ірына Кур`ян, галоўны бухгалтар таварыства «Остраўгруп»;
  • Вольга Корж, работніца філіяла «Слуцкія электрычныя сеткі»;
  • Алена Волкава, аператар машыннага даення «Эксперыментальнай базы „Танежыцы“».