Дзень свабоды прэсы. Аб свабодзе слова, павазе і падтрымцы

0

Шаноўныя чытачы! Дзякуй вам, што набылі чарговы нумар «Кур'ера»! Можа, крыху і банальна, аднак рэдакцыя сёння расцэньвае гэта менавіта як падтрымку тых, хто стараецца прытрымлівацца базавых прынцыпаў свабоды слова і аб’ектыўнасці.

Такі падыход не ўсім, канешне, можа падабацца, асабліва калі ты сядзіш пры ўладзе ці маеш дачыненне да правасуддзя і іншым часам толькі твае жыццёвыя прынцыпы (давайце глядзець праўдзе ў вочы) могуць стаць перашкодай ад спакусы ігнараваць дзеючае заканадаўства, праявіць знявагу (а іншым часам і прамы здзек) да іншадумства.

Аднак, лічым, трэба заўсёды памятаць пра правіла бумеранга: калі такая знявага будзе кранаць потым і цябе, які дазволіў падобны падыход, то ты абавязкова ўзгадаеш пра тыя самыя і свабоду слова, і пра павагу, і пра аб’ектыўнасць.

Пагэтаму давайце жыць тут і цяпер! Давайце берагчы гэтыя базавыя прынцыпы, якія дазваляюць (а іншым ужо даўно дазволілі) пабудаваць годнае жыццё кожнаму і ўсёй краіне! З надыходзячымі святамі - з Сусветным днём свабоды друку і Днём друку!

Реклама

Робім разам газету лепшай, а жыццё прыгажэйшым, напоўненым аптымізмам, дабрынёй, павагай адзін да аднаго, пазбаўленым цынізму, крывадушша, прынцыпа «мая хата з краю»!

Віншуем паважаных калег-выдаўцоў усіх нашых рэгіянальных выданняў, усіх блогераў, аўтараў сваіх каналаў! Зычым усім новых крэатыўных ідэй, цярпення і адказных адносін да сваёй працы!

Будзем разам!

Падтрымаць газету «Кур'ер», а разам з ёй свабоду слова, аб’ектыўнасць і сам «Кур'ер» — няцяжка. Падпішыцеся на друкаванае выданне самі ці падпішыце сваіх родных! А калі ёсць магчымасць, падарыце падпіску пенсіянерам, людзям з інваліднасцю, мнагадзетным сем’ям. Так вы падтрымаеце і іх, і нас!

Кошт падпіскі:

  • на чэрвень — 4,8 руб.;
  • на ліпень — 4,95 руб.

Падпісацца можна:

  • у любым паштовым аддзяленні;
  • у рэдакцыі газеты «Кур'ер» по адрасе: г. Слуцк, вул. Леніна, 128