Слуцкія ратавальнікі: чаму электрапрыборы — небяспечныя дапаможнікі

Сучасныя жылыя домаўласніцтвы і кватэры перанасычаны мноствам разнастайных карысных электрапрыбораў. Аднак пры няправільнай ці нядбайнай эксплуатацыі іх яны могуць стаць крыніцай бяды.

Чаму адбываюцца пажары

Часцей за ўсё пажары адбываюцца ад кароткіх замыканняў пры карыстанні электраправодкай з пашкоджанай ізаляцыяй ці ад перагрузкі электрасеткі, калі ў адной разетцы адразу ўключана некалькі бытавых прыбораў. Перагрэў правадоў і іх узгаранне адбываецца, калі замест стандартных засцерагальнікаў ужываюцца самаробныя ўстаўкі (жучкі), якія не захоўваюць электрасетку.

Реклама

Нярэдка да пажараў прыводзяць і электрапрыборы, якія некантралявана працуюць працяглы перыяд часу — гэта тэлевізары, электраабагравальнікі, электракаларыферы, электрапліткі.

Меры бяспекі

Супрацоўнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць жыхарам горада і раёна аб мерах пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання:

  • не ўключайце адначасова ў сетку некалькі магутных электрапрыбораў;
  • не выкарыстоўвайце няспраўныя або самаробныя электразасцерагальнікі;
  • перыядычна правярайце стан электраправодкі ў доме (кватэры) і давярайце гэтую справу толькі кваліфікаваным спецыялістам;
  • не завязвайце электраправады ў вузлы, не падвешвайце іх на цвіках;
  • не стаўце электраабагравальнік на дыван і драўляную падлогу;
  • мэблю, шторы і цюль неабходна трымаць на бяспечнай адлегласці ад уключаных электрапрыбораў;
  • электрапрыборы, якія выкарыстоўваюцца на кухні, неабходна ўсталёўваць на незгаральныя падстаўкі (з азбафанеры, цэглы або азбесту) далей ад штор, фіранак і іншых згаральных прадметаў;
  • не пакідайце ўключаныя ў сетку электрапрыборы, тэлевізары без нагляду, сыходзячы з хаты, абавязкова адключайце прыбор ад сеткі.

Слуцкія ратавальнік: чаму электрапрыборы — небяспечныя дапаможнікі

Правілы бяспекі і правілы эксплуатацыі электрапрыбораў павінен выконваць кожны, бо яны вельмі простыя, але абавязковыя!