У Беларусь вярнуліся буслы і вясковыя ластаўкі — час выпраўляцца на прагулку з фотаапаратам і лавіць у кадр птушак – вестуноў вясны!

Якiя працы прымаюцца на фотаконкурс?

Да конкурса прымаюцца ўласныя фота з выявамі дзікіх птушак-вестуноў вясны: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж), зробленыя ў прыродзе.

Хто можа ўдзельнічаць?

Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў. Адбор пераможцаў будзе праводзіцца ў двух намінацыях: асобна сярод удзельнікаў да 16 гадоў уключна і пасля 16 гадоў.

Реклама

Як даслаць працу на конкурс?

Дасылай свае фота на паштовую скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай «Конкурс фота «Жывой вясны» да 12 чэрвеня ўключна.

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя да 25 чэрвеня 2021 года, а некаторыя працы з’явяцца на сайце АПБ ptushki.org. Па тры аўтары найлепшых прац у кожнай намінацыі атрымаюць прызы!

Як фатаграфаваць птушак?

— Азнаёмцеся з біялогіяй віда, каб ведаць, якіх паводзін і калі чакаць ад птушак, — раіць Анастасія Пярко, спецыялістка АПБ. — Прыдумайце сюжэт з абранай птушкай і паспрабуйце яго ажыццявіць. Будзьце асцярожныя, каб не нашкодзіць птушкам! Не шуміце, не падыходзьце да птушак хутка, не рабіце рэзкіх рухаў. Апранайцеся ў натуральныя колеры, у ідэале — камуфляж.

Дасылаючы фота на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што глабальная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць конкурсныя работы ў любым фармаце з пазнакай аўтарства.

Нагадваем, што для дзяцей да 16 гадоў у межах кампаніі «Жывая вясна» праходзіць конкурс плакатаў.