У Слуцкім раёне ліквідавалі сельскае прадпрыемства «Танежыцы». Яго далучылі да іншага

0

Аб’яднанне двух сельгасарганізацый адбылося 1 красавіка — Эксперыментальную базу «Танежыцы» далучылі да АТТ «Вітка-Агра».


«Зараз у нас каля васьмі тысяч гектараў сельгасугоддзяў, што ўдвая больш, чым раней. Адказвацца ад вырошчвання элітных сартоў збожжа не плануем. У асноўным іх будзем вырошчваць на палетках, якія належалі «Танежыцам». Землі там больш цяжкія, але і больш урадлівыя, — расказаў «Слуцкаму краю» Віктар Мазурыч, галоўны аграном ААТ «Вітка-Агра» Віктар Мазурыч.

Па стане на 14 красавіка ў сельгасарганізацыі засеялі 75% плошчаў, адведзеных пад яравыя, збожжавыя і зернебабовыя культуры.

Реклама

«Як і раней, будзем вырошчваць элітныя сарты збожжавых культур, у першую чаргу, азімых, якія карыстаюцца найбольшым попытам, а таксама яравых, ячменю і аўса. Тым больш, што ёсць рэгіёны, дзе азімыя перазімавалі горш і трэба перасяваць, — заўважыў галоўны аграном. — Штогод набываем у беларускіх насенняводчых інстытутах збожжавыя культуры другога года размнажэння, 1,5-2 тоны насення, для развядзення і далейшага продажу. Так, у гэтым годзе рэалізавалі больш за 260 тон насення ячменю і 120 тон аўса. Купляюць у нас элітнае насенне сельгасарганізацыі з розных рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку і фермерскія. Рэалізацыя яго дае добры прыбытак. Працуем над размнажэннем у тым ліку і элітных гатункаў піваварнага ячменю».