«Сем дыпломаў, якія даражэй за золата». Як салігорскія школьнікі выступілі на рэспубліканскай алімпіядзе

0

Так сказала пра вынікі рэспубліканскай алімпіады Таццяна Пратасеня, намеснік
начальніка аддзела адукацыі Салігорскага раёна.

Вучні салігорскіх адукацыйных устаноў атрымалі 7 дыпломаў па выніках рэспубліканскай прадметнай алімпіяды:

Реклама
  • Гімназія №1 – дыпломы першай ступені па рускай мове і трэцяй ступені па французскай мове;
  • Школа №11 – дыпломы другой ступені па рускай мове і трэцяй ступені па матэматыцы;
  • Гімназія №2 – дыплом трэцяй ступені па матэматыцы;
  • Гімназія №3 – дыплом трэцяй ступені па біялогіі;
  • Школа №2 – дыплом трэцяй ступенеі па гісторыі.
Сем дыпломаў, якія даражэй за золата
Кацярына Сяржаніна і яе педагог Вольга Герасімовіч з гімназіі №1.

«Каб стаць пераможцам рэспубліканскай алімпіяды, я пачала рыхтавацца з 5-га класа. Вольга Аркадз’еўна Герасімовіч рыхтавала мяне да комплекснай працы: гэта гісторыя рускай мовы, літаратуры. Дар’я Валер’еўна Жаўнерык вучыла пісаць водгукі на творы рускай літаратуры. На рэспубліканскім конкурсе я напісала водгук на верш Мікалая Гумілёва “Памяць”. Мая мэта — паступіць у БДУ», — расказала Кацярына Сяржаніна.

Сем дыпломаў, якія даражэй за золата
Анастасія Бялькевіч, вучаніца 10 класа гімназіі №1, атрымала дыплом трэцяй ступені па французскай мове пад кіраўніцтвам педагога Таццяны Васільеўны Мялешка

«Хацелася зведаць нешта новае. Мова французская — мова дыпламатаў. А мяне цікавіць праца ў Страсбурскім парламенце ці ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», — кажа Анастасія.