Хрыстос Уваскрос! Са святам, каталікі

0
Фото: Владимир Хворов

Свята Уваскрасення Езуса Хрыста альбо Вялікдзень — гэта вялікі дзень перамогі Жыцця над смерцю, Любові над нянавісцю, Ласкі над грахом, Святла над цемрай!


Езус перамог смерць! Ён жыве і прагне адарыць кожнага з нас вечным жыццём!

Дарагія жыхары нашага горада і раёна, няхай Уваскрослы Хрыстос дапамагае Вам кожны дзень перамагаць цяжкасці, няхай яго ласка падтрымлівае Вас у выпрабаваннях, а Яго любоў і міласэрнасць напаўняе Вашыя сэрцы! Жадаем радасных і благаслаўлёных святаў!

Реклама

Расклад набажэнстваў у касцёле св.Антонія на Пасхальны Трыдуум

  • Вялікі чацвер

18.00 — Святая Імша

  • Вялікая пятніца
    17.30 — Крыжовы шлях
    18.00 – Набажэнства Мукі Пана
  • Вялікая субота
    19.00 – Святая Імша — Пасхальная вігілія.
    Начное чуванне да 6.00
  • Велікодная нядзеля — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
    6.00 – Святая Імша
    15.00 – Святая Імша

Велікодныя стравы ў нашым касцёле будзем асвячаць у суботу а 9.00, 12.00, 15.00 і ўвечары пасля Святой Імшы а 19.00.

Парафіяне і а.Алексій Рамановіч,
з найлепшымі пажаданнямі