Кампазіцыі коштам у 100 000 рублёў. У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж»

0

У Слуцкім дзяржаўным каледжы знаходзяцца ўнікальныя па мясцовых мерках творы мастацтва. Амаль 30 гадоў калектыў каледжа беражліва захоўвае дзве мастацкія кампазіцыі.

Адна з работ размясцілася ў зале для канферэн­цый галоўнага корпуса каледжа. Там раней была шэрая аднатонная сцяна, таму ў 1983 годзе было вырашана ўпрыгожыць яе мастацкай кампазіцыяй.

Реклама

Аўтар гэтай работы — вядомая беларуская мастачка Святлана Каткова.

У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж», Слуцк
Фотаздымкі Аляксей Скрыннікаў
У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж», Слуцк

У тыя гады асноўнай часткай навучэнцаў былі дзяўчаты, таму і вырашылі, што галоўнай гераіняй кампазіцыі будзе дзяўчына, якая на свяце «Купалле» шукае папараць-кветку, каб пазнаць свой лёс і знайсці сваё шчасце.

У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж», Слуцк
Дзяўчыны ў пошуках кветкі з кампазіцыі «Купалле».
Дзяўчына з босымі нагамі - невыпадкова, гэтым паказваецца сувязь з зямлёй, з прыродай. У афармленні кампазіцыі выкарыстаны беларускія арнаменты і кветкі.

Другая экспазіцыя з’явілася на сцяне ў фае галоўнага корпуса каледжа ў 1984 годзе. Яна напісана ў тэхніцы энкаўстыка з выкарыстаннем вясковых фарбаў. Гэта работа называецца «Свята на вёсцы». Яе выканаў мінскі мастак Анатоль Лучыновіч.

У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж», Слуцк
Фрагмент мастацкай кампазіцыі «Свята на вёсцы» мінскага мастака Анатоля Лучыновіча
У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж», Слуцк

Экспазіцыя паказвае працу і адпачынак простага рабочага, сувязь яго з зямлёй і прафесіяй.

У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж», Слуцк

У Слуцкім каледжы ёсць свой «Эрмітаж», Слуцк

ДАВЕДКА. Святлана Каткова нарадзілася ў 1941 годзе ў сям'і беларускага мастака Сяргея Каткова. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы знаходзяцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Траццякоўскай галерэі (Ра­сія), а таксама ў галерэях і прыватных калекцыях. У снежні 2020 года Святлана Каткова памерла.

Ад рэдакцыі

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лазоўскай Надзеі Міхайлаўне.

15 000 савецкіх рублёў — кошт роспісу адной кампазіцыі (усяго іх две) на той момант (1983−1984 гады). Гэта як два аўтамабілі «Жыгулі» ў той час. Калі перавесці кошт у дзень сённяшні, то 15 000 савецкіх рублёў - гэта прыкладна 55 834 беларускія рублі.