Дзіўныя загалоўкі старых відэа “Кур’ера”. Падборка

0

На мінулым тыдні мой сябар выпадкова трапіў на старыя відэа з ютуб-канала “Кур’ера”. Ён паведаміў мне аб дзіўных загалоўках, каля якіх немагчыма прайсці міма, і ён да чатырох раніцы «заліпаў» на гэтых роліках. Пасля гэтай размовы я вырашыла пераканацца і паглядзець, у чым справа. Як выснова – знайшла даволі шмат забаўных відэа. Таму хачу падзяліцца з вамі сваёй спецыяльнай падборкай.

1. Надзвычайныя здарэнні

У гэтай падборцы вы ўбачыце: фэйкавае збіццё чалавека (“па прыколе”, як зараз модна казаць у моладзі); вызваленне лошадзі, якая загразла ў брудзе; “падагрэў” плошчы (не той, аб якой вы падумалі) і шмат чаго іншага.

2. Бясспрэчна, папулярная рубрыка сярод карыстальнікаў YouTube: «Жывёлы»

3. П’яныя ці без прытомнасці

А які сёння ты? Вызначай сам.

Реклама

4. Штодзённасць

Тут вы ўбачыце (не)звычайныя рэчы, якія адбываюцца вакол нас.

5. Вельмі дзіўныя рэчы!

“Выпускнік-муха”, “Слуцкая сараканожка”, “Гадзіннік з падвохам”… Нават не ведаеш, што будзе самым дзіўным з гэтага.