Націснуць на кнопачку, падзаляцець на грошах і чакаць, калі «Добры Робат» іх верне. Сітуацыя жыхаркі Слуцка з «Яндэкс.Таксі»

0
Націснуць на кнопачку, папасці на грошы і чакаць калі «Добры Робат» іх вярне. Сітуацыя жыхаркі Слуцка з Яндэкс-таксі

Пасля паездкі на «Яндэкс.Таксі» случчанка заўважыла, што з яе карткі знялі грошы — 199 расійскіх рублёў.

Каб разабрацца, як такое магло здарыцца, Анастасія патэлефанавала таксісту, які падвозіў яе раніцай таго дня. Таксіст параіў звярнуцца ў службу падтрымкі, бо ён не мае ніякага дачынення да гэтай сітуацыі.

Реклама

Жанчына звязалася са службай падтрымкі з тэлефоннай праграмы. Яе папрасілі даслаць дадзеныя карткі, дату і час карыстання таксоўкай, а таксама час і суму, калі былі знятыя грошы.

Пасля праверкі супрацоўнік службы падтрымкі напісаў: «Калі вы ўжо аплацілі падпіску „Яндэкс.Плюс“, то адмяніць яе не атрымаецца. Але ў вас атрымаецца адмяніць яе аўтаматычны працяг. Калі ў вас з’явяцца яшчэ пытанні па падпісцы, мае калегі з падтрымкі „Яндэкс.Плюс“ не пакінуць вас без адказу».

Случчанка працягвала задаваць пытанні, але служба маўчала. Тады яна знайшла нумар тэлефона кампаніі «Яндэкс».

Супрацоўнік патлумачыў, што Анастасія магла аформіць падпіску на «Яндэкс.Плюс» і не заўважыць гэтага, бо першыя тры месяцы яна была бясплатнай. Вырашыць праблему ён прапанаваў праз службу падтрымкі на сайце.

Анастасія напісала ім ліст і неўзабаве атрымала адказ ад «Добрага Робата», а пасля — ад супрацоўніка кампаніі Андрэя Уткіна.

Ён патлумачыў, што 21 кастрычніка Анастасія аформіла падпіску «Плюс» праз дадатак «Яндэкс.Go» для свайго акаўнта з аўтарызацыяй па нумары тэлефона. Першыя тры месяцы падпіскі былі бясплатнымі, а потым пачаліся спісанні.

«Наш „Добры Робат“ ужо адмяніў падпіску і вярнуў апошні плацёж, — запэўніў супрацоўнік „Яндэкса“. — Звычайна грошы вяртаюцца цягам 5−7 дзён, але дакладны тэрмін ужо залежыць ад вашага банка. Калі ў вас засталіся пытанні, абавязкова пішыце нам. Выдатнага вам вечара і цудоўнага настрою!»

Прайшло два з паловай тыдні. Грошы Анастасіі дагэтуль не вярнулі.