Музей у Грэскай школе існуе 40 гадоў. Каля 65% экспанатаў — з калекцый Алеся Новіка, былога настаўніка гэтай школы. Асобную экспазіцыю складаюць рэчы часоў СССР. Карэспандэнты «Кур'ера» распыталі ў калекцыянера аб экспазіцыі, якая выклікае настальгію ў старэйшых людзей.

Вось што расказаў Алесь Новік:

Реклама

«Усе экспанаты збіраліся паступова, на працягу доўгага часу, гэта частка майго жыцця. Нешта знаходзіў сам, штосьці выкупляў, выменьваў, шукаў, прасіў, забіраў. Спачатку арганізаваў музей пад адкрытым небам каля дома.

Дома таксама збіралася ўсё больш экспанатаў. Калі рэчаў стала шмат, я папрасіў базу ў школе".

У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі.«Вярнуцца» ў СССР можна ў Грэску
У музеі. Фотаздымкі: Аляксандра Шагойка
Нават сёння Алесь Новік не можа сказаць, колькі экспанатаў часоў СССР у калекцыях.

«Адных толькі кніг больш за сотню, — кажа ён. — Кнігі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі, каштоўныя тым, што ўжо не будуць больш выдавацца. Гэта кнігі па гісторыі КПСС, БССР, СССР, працы Леніна, Брэжнева».

У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі.«Вярнуцца» ў СССР можна ў Грэску
Атрыбуты часоў СССР
У экспазіцыі вялікая калекцыя тэлефонаў: пасляваенныя, камутатарныя, дыскавыя і першыя кнопкавыя мабільнікі. А яшчэ ёсць старыя пральныя машыны, швейныя машыны, магнітафоны, кінапраектар, фільмаскоп, падліковая машынка і шмат чаго іншага, чым карысталіся нашы продкі, якія жылі ў СССР.
У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі.«Вярнуцца» ў СССР можна ў Грэску
Бытавыя рэчы, якімі карысталіся жыхары Беларусі ў 50−80 гады мінулага стагоддзя
У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі.«Вярнуцца» ў СССР можна ў Грэску
«Гаджэты» савецкай эпохі
У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі.«Вярнуцца» ў СССР можна ў Грэску
Прадметы побыту 20-х гадоў мінулага стагоддзя
У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі.«Вярнуцца» ў СССР можна ў Грэску
Убранне дома 50−70-х гадоў 20 стагоддзя
«Шкада, што некаторыя экспанаты ў непрацоўным стане, але я не стаўлю мэту рамантаваць, мая справа — сабраць і захаваць. Кожная рэч каштоўная па-свойму, цікавая. Для мяне ўсё, што сабрана, аднолькава важна. Гэта як спытаць у маці некалькіх дзяцей: «Каго ты любіш больш за ўсіх?». Ніколі не ведаеш, якая рэч прынясе добрыя ўспаміны і стане па-сапраўднаму каштоўнай для кагосьці. Тут важна правільна ставіцца да рэчаў, умець іх пазнаць і ўбачыць. Адзін раз бачыў, як рарытэтную радыёлу збіраліся выкінуць на сметнік, назваўшы яе старызнай. Часам людзі могуць аддаць каштоўную рэч за бутэльку гарэлкі, такія выпадкі таксама ў мяне былі, — расказвае Алесь Новік. — Мая мэта — захаваць успаміны, расказаць маладому пакаленню пра тое, як мы шпацыравалі з цяжкім магнітафонам на плячы і слухалі Высоцкага, як вучыліся лічыць з дапамогай драўляных рахункаў, глядзелі дыяфільмы, вучыліся вылічаць з дапамогай лагарыфмічнай лінейкі.
У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі.«Вярнуцца» ў СССР можна ў Грэску
Алесь Новік займаецца з дзецьмі карыснай працай
У моладзі загараюцца вочы, ім цікава, як наогул можна было карыстацца гэтымі рэчамі. Я спадзяюся, што нешта зраблю для цяперашняга пакалення, распавёўшы пра мінулае, а старэйшаму, якому сёння больш за 40 гадоў, захаваю ўспаміны. На жаль, пра гэты музей мала хто ведае"