Случчанкі папрасілі зрабіць этыкеткі малочнай прадукцыі на беларускай мове. Што ім адказала кіраўніцтва Слуцкага сыраробнага камбіната

0
Случчанкі папрасілі зрабіць этыкеткі малочнай прадукцыі на беларускай мове. Што ім адказала кіраўніцтва Слуцкага сыраробнага камбінату
Ліст аднаго з адказаў на звароты случчанак

Жыхаркі Слуцка звярнуліся ў ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Яны агучылі свае жаданні як пакупнікоў пабачыць маркіроўку харчовай прадукцыі на беларускай мове.

Жанчыны звярнуліся па розных прычынах. Адна з іх хоча, каб яе дзеці паступова прывучаліся да беларускай мовы, бачылі яе ў штодзённым жыцці і маглі вольна размаўляць на ёй. «Я лічу, што нельга хаваць сваю родную мову, бо гэта злачынства», — кажа случчанка.

Другая жанчына напісала зварот, таму што, як ёй здаецца, «наша мова нідзе не гучыць. Артыкулаў у газетах на беларускай мове вельмі мала, мала перадач на беларускай мове на тэлебачанні, амаль усе маркіроўкі харчовай прадукцыі толькі па-руску».

Реклама

Ва ўсіх выпадках ім аднолькава адказаў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах А.А. Герасіменка: «Паколькі ў Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы, то не дапушчана парушэнняў пры маркіроўцы прадукцыі. Але пажаданне будзе ўлічана аб маркіроўцы на беларускай або на беларускай і рускай мовах».

Адказ быў напісаны на беларускай мове, што цалкам адпавядае закону «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

Случчанкі папрасілі зрабіць этыкеткі малочнай прадукцыі на беларускай мове. Што ім адказала кіраўніцтва Слуцкага сыраробнага камбінату

Але адказ не задаволіў усіх случчанак. Адна з іх будзе намагацца абскарджваць справу ў Міністэрстве прамысловасці, каб «трымаць у руках „сваё“: беларускі цукар, беларускае малако».