«Яго яркі гумар заварожваў усіх». Сышоў з жыцця случчанін Міхаіл Цікач

0
Міхаіл Цікач. Фота: Алеся Белая

Міхаіл Цікач родам са Слуцка. Яму было 62 гады. Займаўся індывідуальным прадпрымальніцтвам, вырабляў мэблю па заказах людзей.

Аб ім яго прыяцелі кажуць так: «Ён быў чалавекам з тонкай душой, ветлівы і далікатны. Яго яркі гумар заварожваў усіх. З лёгкасцю сачыняў роўныя сатырычныя вершыкі на розную тэму. Меў залатыя рукі!».

«Добра валодаў беларускай мовай, меў дасведчанасць у беларускай гісторыі і літаратуры, — распавядае знаёмая Міхаіла Цікача Зінаіда Цімошак. — Міхаіл Міхайлавіч казаў, што калісьці паставіў сабе мэту самастойна вывучыць беларускую мову, каб «памерці сапраўдным беларусам».

Реклама

Гэты чалавек меў моцныя праблемы са здароўем, але, нягледзячы на гэта, не скардзіўся на іх і быў лёгкі на размову. Міхаіл быў неабыякавым чалавекам. У 2020 годзе ён удзельнічаў у ланцугах салідарнасці. На акцыях прысутнічаў з роварам, бо яму было цяжка стаяць на нагах".

«Сышоў з жыцця раптоўна і нечакана для ўсіх нас, — кажа сяброўка Міхаіла Цікача Алена Сячко. — Быў пажар у хляве. Перахваляваўся, тушачы. Адарваўся тромб. Ён меў інваліднасць другой групы. Перанёс аперацыю на сэрцы. Кожны год падлечваўся капельніцамі, у сувязі з каронавірусам у бальніцы своечасова не пракапаўся».

Памёр Міхаіл Цікач 17 студзеня. Пахаваны ў Селішчы. У яго засталася жонка, дзве дачкі і ўнукі. «Ён вельмі любіў сваіх двух унукаў - Лёшу і Уладзіка», — дадае Алена.


Чытайце таксама інтэрв'ю «Кур'ера» з Міхаілам Цікачом: «Ну, вы же знаете наши „митинги“ слуцкие»… Пенсионер рассказал, как из-за кепки «подружился» с милицией (видео задержания)

В рубрике «О тех, кого больше с нами нет» «Кур'ер» публикует добрые слова и воспоминания о тех, кто ушёл из жизни. Если вы понесли утрату, вы можете разместить в рубрике добрые слова о вашем умершем близком. Это бесплатно. Для этого принесите в редакцию (ул. Ленина, 128) или вышлите на вайбер (+375 44) 53 99 056 фотографию свидетельства о смерти. С вами свяжутся для беседы. Справки — по указанному телефону.