«Паважліва ставіўся да субяседніка любога ўзросту». Пайшоў з жыцця жыхар Слуцка Міхаіл Кончыц

0

Афанасьевіч (так яго часцей звалі калегі) нарадзіўся ў Вялікай Сліве 24 красавіка 1941 года. Школьныя пасляваенныя гады прайшлі ў Слуцку, куды пераехалі бацькі.

«Паважліва ставіўся да субяседніка любога ўзросту». Пайшоў з жыцця жыхар Слуцка Міхаіл Кончыц
Міхаіл Кончыц. Фота: з сямейнага архіву
Паступіў у інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, адтуль перавёўся ў Рыжскі інстытут лётнай авіяцыі, пасля сканчэння якога працаваў у грамадзянскай авіяцыі Азербайджана. У Баку лёс падарыў яму сустрэчу са сцюардэсай Марыяй Аляксееўнай. Стварылі сям’ю і разам напрацоўвалі «лётныя гадзіны».

У 1982 годзе вярнуліся на радзіму бацькоў, і Міхаіл Афанасьевіч да пенсійнага ўзросту тут ужо працаваў у Слуцкім тэлеатэлье. Выхоўвалі двух сыноў - Мікалая і Дзмітрыя, ганарыліся іх поспехамі, а пазней ужо і поспехамі двух унукаў і ўнучкі. У 2011 годзе пасля смерці бацькоў пераехалі ў Мінск, каб быць побач з сем’ямі сыноў. Гэтай блізасці лёс наканаваў амаль дзясятак гадоў.

Реклама

Першае, што выдзяляла Міхаіла Афанасьевіча сярод іншых, — гэта, безумоўна, інтэлегентнасць. Ён не любіў насаджваць свае перакананні суразмоўцам. Ён неяк нават вельмі спакойна і ненавязліва замест гэтага прыводзіў свае слушныя аргументы, якія спрацоўвалі намнога лепш, чым эмацыянальныя гучныя доказы сваёй праваты. Яму дапамагалі высокая эрудзіраванасць, уменне аналізаваць і паважлівыя адносіны да субяседнікаў любога ўзросту. З ім прыемна (і вельмі карысна) было размаўляць на самыя розныя тэмы — суразмоўцу гэта толькі ўзбагачала.

Міхаіл Афанасьевіч Кончыц памёр на самым пачатку 2021 года на 80-м годзе жыцця. Пахаваны 5 студзеня на Заходніх могілках Мінска.

В рубрике «О тех, кого больше с нами нет» «Кур'ер» публикует добрые слова и воспоминания о тех, кто ушёл из жизни. Если вы понесли утрату, вы можете разместить в рубрике добрые слова о вашем умершем близком. Это бесплатно. Для этого принесите в редакцию (ул. Ленина, 128) или вышлите на вайбер (+375 44) 53 99 056 фотографию свидетельства о смерти. С вами свяжутся для беседы. Справки — по указанному телефону.