«Нават Асвенцым не змяніў стаўленне да сцяга». Ліст неабыякавага чытача «Кур'ера»

0

Шаноўная рэдакцыя! Да вас звяртаецца жыхарка Слуцка Алена Дубіцкая.

«Нават Асвенцым не змяніў адносіны да сцяга». Ліст неабыякавага чытача «Кур'ера», СлуцкГучыць шмат выказванняў наконт бела-чырвона-белага сцяга. Я хачу падзяліцца думкай сваёй маці. Яна доўгі час працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Пражыла доўгае жыццё разам з этапамі станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Прайшла пекла Асвенцыма, але ніколі не гаварыла, што пад бела-чырвона-белым сцягам спальваліся беларускія вёскі.

Реклама

Калі ў 1991 годзе бела-чырвоны сцяг залунаў над будынкамі дзяржаўных устаноў, у маёй маці з’явілася надзея на пашырэнне нашай беларускай мовы, на ўмацаванне нашай дзяржаўнасці, нашага суверэнітэту.

Зараз сама чую, як спекулююць тым, што пад сцягам хадзілі паліцаі. Не разумею, пры чым тут гэта. Савецкі генерал Власаў, перайшоўшы на бок немцаў, таксама са сваёй арміяй змагаўся пад расійскім трыкалорам. Аднак гэта не перашкодзіла Расіі вярнуць свой нацыянальны гістарычны сцяг у якасці дзяржаўнага. Сцяг не можа быць вінаваты ў тым, што ён трапляе ў рукі дрэнных людзей.

З павагай, Алена Дубіцкая

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.