«Мой сябар засмучаўся апранаць медаль „За адвагу“ пасля вайны, а тут…» Меркаванне случчаніна аб узнагароджванні дзяржаўных журналістаў

Паглядзеў я на новы медаль «За адвагу», які атрымаў Рыгор Азаронак. Я адразу ўспомніў, як мой сябар-афганец Новік Сяргей быў узнагароджаны ім. Ён трапіў у Віцебскую дывізію, першы пераплёт у 79 годзе. Тады, у савецкія часы, ён засмучаўся перад ветэранамі Другой Айчыннай вайны апранаць гэты медаль. Таму што лічыў, што гэты медаль уручалі менавіта за абарону Радзімы.

Нягледзячы на тое, што Сяргей выконваў свой абавязак і нават быў ранены, ён, як і многія «афганцы», саромеўся гэтага. Ён не лічыў, што тады абараняў Радзіму.

Реклама

Але за што панагароджвалі гэтых людзей, я не разумею. Мой дзед прайшоў тры вайны. І ў яго быў медаль «За адвагу». Я ведаю, як ён ім даражыў. Гэтая ўзнагарода ў тыя часы была пачэсная, асабліва для салдатаў радавога складу вайны.

Ведаеце, раней герояў вайны ўшаноўвалі Георгіеўскім крыжом? Потым ужо падобным да яго «Ордэнам славы». Можна такім жа чынам ушаноўваць амапаўцаў гэтымі ордэнамі. Затрымалі трыста «пратэстуноў» — ордэн першай ступені.

Што на гэта скажуць «афганцы»? Унукі ветэранаў вайны? Цікава даведацца, як да гэтага ставяцца тыя, хто прайшоў вайну і застаўся ў жывых.

Вы бачылі новую ўзнагароду? Яна падобная да мінулай. Такі ж танк на ёй намаляваны і такая ж стужка. Маглі б напісаць не «За адвагу», а, напрыклад, «За мужнасць». Бо адвага датычыцца толькі да ваенных подзвігаў. У маім разуменіі такія адносіны да медаля могуць выклікаць пытанні ў пераможцаў.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.


АД РЭДАКЦЫІ. 11 студзеня ў спіс ўзнагароджаных трапілі дзяржаўныя прапагандысты, журналісты: Рыгор Азаронак (Медаль «За адвагу»), калумніст «СБ. Беларусь Сегодня» Андрэй Мукавозчык, а таксама журналістка «СБ» Людміла Гладкая.