Жыхарка Слуцка папрасіла ЖКГ пачысціць снег і пасыпаць дарогі пяском. Адказ здзівіў

0

У рэдакцыю «Кур'ера» звярнулася чытачка. 11 студзеня яна патэлефанавала ў службу ЖКГ па нумару 115 з просьбай пачысціць снег і таксама пасыпаць дарогі пяском на вуліцах 1 Жніўня і 11 Ліпеня. Як яна кажа, па іх небяспечна хадзіць.

На сённяшні дзень, на 16.00 12 студзеня, вуліцы дагэтуль не пачысцілі. Жанчына зноў патэлефанавала ў ЖКГ і спытала, чаму так склалася.

Реклама

Там ёй адказалі, што за гэта адказвае Камітэт па добраўпарадкаванні (прадпрыемства па добраўпарадкаванні Слуцкай ЖКГ. — Заўвага рэдакцыі). І што вуліцы будуць прыбраныя да 2 лютага.

Вось чым скончылася размова:

— Як так? Дык 2 лютага снег ужо растане!

— Зразумейце, гэта не ад нас залежыць. Але мы паведамім (у Камітэт) аб тым, каб вашую заяўку разгледзелі хутчэй.

Жыхарка Слуцка папрасіла ЖКГ пачысціць снег і пасыпаць дарогі пяском. Адказ здзівіў
Фота: Кацярына Ганчарэнка