
Наступіўшы год багаты на юбілеі некаторых мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў. Яшчэ ў 2021 годзе адзначаюцца гадавіны падзей, якія адбіліся на гісторыі нашага краю.
1015 гадоў з часу першага ўпамінання (1006) пра Капыль ва Устаўной грамаце аб стварэнні Тураўскай епархіі.
905 гадоў з часу першага летапіснага ўпамінання (1116) пра Слуцк.
580 гадоў з часу надання (1441) Слуцку Магдэбургскага права.
455 гадоў з часу першага ўпамінання (1566) у гістарычных крыніцах мястэчка Любань Слуцкага княства.
400 гадоў з часу першых звестак (1621) пра аптэку ў Слуцку.
360 гадоў з пачатку дзейнасці (1661) у Слуцку мужчынскага кляштара бернардзінцаў (існаваў да 1832).
275 гадоў з часу стварэння (1746) слуцкай капэлы музыкантаў (прыдворнага аркестра князя Гераніма Фларыяна Радзівіла).
270 гадоў з пачатку дзейнасці (1751) слуцкага тэатра Радзівілаў.
205 гадоў з часу адкрыцця (1816) у Капылі царкоўнапрыходскай школы.
175 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1846) Маскоўска-Варшаўскай шашы, якая падзяліла Слуцк на дзве часткі і прайшла па тэрыторыі сучасных Капыль-скага, Слуцкага і Ста-радарожскага раёнаў.
155 гадоў з часу пабудовы (1866) у Капылі Спаса-Узнясенскай царквы.
150 гадоў з часу заснавання (1871) у Старых Дарогах смалакурнага завода.
130 гадоў з пачатку дзейнасці (1891) у маёнтку Рачкавічы (Слуцкі павет) вінакурнага прадпрыемства.
125 гадоў з пачатку дзейнасці (1896) чыгуначнай лініі Асіповічы – Старыя Дарогі.
125 гадоў з часу выдання (1896) у Вільні кнігі Ф.Ф. Серна-Салаўевіча «Древнерусский город Слуцк и его святыни».
100 гадоў з часу стварэння (1921) першай у Слуцкім павеце сельскагаспадарчай камуны.
95 гадоў з часу выдання (1926) у Мінску паэтычнага зборніка «Слуцкія песьняры» членаў Слуцкай філіі літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
85 гадоў з пачатку дзейнасці (1936) у Слуцку прафесійнага калгасна-саўгаснага тэатра.
75 гадоў з пачатку работы (1946) Слуцкага радыёвузла.
60 гадоў з пачатку дзейнасці (1961) льнозавода ў Слуцку.
50 гадоў з часу адкрыцця (1971) у в. Грэск першай у сельскай мясцовасці Слуцкага раёна дзіцячай музычнай школы.
30 гадоў з часу стварэння (1991) першых на Случчыне фермерскіх гаспадарак.
Студзень. Краязнаўчы даведнік-2021
У студзені 2021 года адзначаюцца некалькі юбілейных дат.
- 1 студзеня — 60 гадоў з часу заснавання (1961) Старобінскага лясгаса.
- 2 студзеня — 185 гадоў з дня нараджэння Мойхера-Сфорыма Мендэле (сапр. Бройдэ, па пашпарце Шолам-Якаў Абрамовіч; г. Капыль; 1836–1917), яўрэйскага пісьменніка, заснавальніка новай яўрэйскай класічнай літаратуры.
- 11 студзеня — 60 гадоў з пачатку здабычы (1961) калійнай солі на Салігорскім калійным камбінаце.
- 16 студзеня - 80 гадоў з дня нараджэння Алега Трафімчука (г. Мінск; 1941–1984), архітэктара (з 1973 – галоўны архітэктар Мінскай вобласці), аўтара праектаў планіроўкі і забудовы вуліц у гарадах Міншчыны, у тым ліку ў Капылі.
- 20 студзеня — 120 гадоў з часу адкрыцця (1901) у Капылі народнага вучылішча.
- 22 студзеня - 225 гадоў з дня атрымання герба (1796) павятовым горадам Расійскай імперыі Слуцкам.
- 23 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Люцко (в. Чыжэвічы Салігорскага раёна; 1941–1997), вучонага ў галіне ядзернай фізікі і радыёэкалогіі, заснавальніка і першага рэктара Міжнароднага інстытута па радыёэкалогіі імя А.Дз. Сахарава.
- 28 студзеня — 130 гадоў з дня нараджэння Пятра Бранявіцкага (г. Слуцк; 1891–1949), ваеннага дзеяча, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра.