Вельмі рады, шаноўныя сябры-чытачы, што мы зноў разам! Разам у 2021-м!

0
Вельмі рады, шаноўныя сябры-чытачы, што мы зноў разам! Разам у 2021-м!

У чацвер, 7 студзеня, выйшаў першы ў 2021 годзе друкаваны нумар газеты «Кур'ер». Дзякуй Вам за той давер, што выказваеце нашаму выданню!

Вы заўсёды маеце сваю пазіцыю, не падстройваецеся пад тых, хто можа быць вышэй па сацыяльнаму ці іншаму статусу, не пляскаеце ў далоні там, дзе лепш папярэдне трэба паразважаць!

Реклама

Вы заўсёды цэніце гісторыю, Вы самі пішаце яе!

Гэта натхняе і зноў абавязвае, каб мы і ў наступіўшым Новым годзе трымаліся праўдзівай інфармацыі, палярнасці меркаванняў і стваральных імпульсаў. Упэўнены, менавіта такі падыход дазваляе нам быць адказнымі і салідарнымі з тымі, хто неабыякавы да сённяшніх падзей, неабыякавы да нашай бліжэйшай справядлівай і радаснай будучыні.
Давайце і надалей крочыць разам у гэтым накірунку!

Толькі тады дабро, спакой, законнасць і павага перамогуць у нашай Беларусі!

Беражыце сябе і сваіх родных! Радуйцеся кожнаму дню новага года! Шчасця, дабрабыту і заможнага жыцця Вам, шаноўныя чытачы «Кур'ера»! З Новым годам і Калядамі!

Рэдакцыйны калектыў «Інфа-Кур'ера»