«Дзеці яго вельмі паважалі і любілі». Памёр былы настаўнік Сяражскай школы

0

Уладзімір Райкевіч родам з Брэстчыны, з Моталя, пра які ён заўсёды ўзгадваў з асаблівай цеплынёй. Лёс распарадзіўся так, што яго дарослае жыццё ўжо было звязана са Случчынай. Пасля вучобы ў інстытуце фізкультуры Уладзімір Іванавіч пачаў працу настаўнікам фізкультуры ў Сяражскай сярэдняй школе. Можна, вядома, узгадваць спартыўныя вынікі і дасягненні школьнікаў пад яго кіраўніцтвам, аднак на першы план выходзіць іншае. Камунікабельнасць, справядлівасць, добразычлівасць і жыццярадаснасць Уладзіміра Іванавіча вельмі ўражвалі і падкрэслівалі яго талент педагога. Гэта мела свае вынікі: дзеці яго вельмі паважалі і любілі, яны знаходзілі ў ім адначасова і кіраўніка, і старэйшага сябра, і добрага дарадцу.

На Случчыне ён сустрэў сваё каханне і пусціў на гэтай зямлі глыбокія карані. Прыгажуня жонка Ніна, таленавітыя сыны Сяргей і Руслан, а пазней і ўнукі Іван з Паўлам са сваімі сем`ямі, ўнук Жэня, ўнучка Ксюша і праўнучка Валерыя – гэта яго скарб, якім ён заўсёды ганарыўся, які ён, не шкадуючы жыццёвых сіл, цаніў і зберагаў. Узгадваецца, як цудоўна Уладзімір Іванавіч арганізаваў і правёў разам з сынамі і ўнукамі вечар з нагоды юбілейнага дня нараджэння жонкі Ніны, напісаў і прысвяціў ёй свае вершы.

Ён быў майстрам на ўсе рукі, для яго не існавала нейкіх невырашальных гаспадарчых праблем у доме, па будаўніцтве, па гаспадарцы на прысядзібным участку. Ён любіў парадак ва ўсім, умеў яго дасягаць і падтрымліваць.

Реклама

Той, хто з ім сустракаўся, мог толькі шкадаваць, што намі кіруюць іншым часам людзі, якім як раз не хапае тых рысаў, што былі натуральнымі для Уладзіміра Іванавіча і якія дапамагаюць рабіць наша жыццё больш уладкаваным, шчаслівым і заможным.

Цяпер жа, на вялікі жаль, застаецца канстатаваць, што сённяшнія эпідэміі скарацілі яго жыццёвы шлях і не далі магчымасці атрымаць больш поўную асалоду ад зробленага сваімі рукамі, не дазволілі нават сабрацца ўсім, хто яго ведаў, каб правесці ў апошні шлях.

Уладзімір Іванавіч Райкевіч памёр 25 снежня на 72-м годзе жыцця, пахаваны на могілках у вёсцы Сярагі.

Глыбока смуткуем з нагоды заўчаснай смерці Райкевіча Уладзіміра Іванавіча і выказваем шчырыя спачуванні жонцы Ніне Віктараўне і дзецям нябожчыка.

 

В рубрике «О тех, кого больше с нами нет» «Кур’ер» публикует добрые слова и воспоминания о тех, кто ушёл из жизни. Если вы понесли утрату, вы можете разместить в рубрике добрые слова о вашем умершем близком. Это бесплатно. Для этого принесите в редакцию (ул. Ленина, 128) или вышлите на вайбер (+375 44) 53 99 056 фотографию свидетельства о смерти. С вами свяжутся для беседы. Справки — по указанному телефону.