З Калядамі, каталікі!

0
З Калядамі, каталікі!, Слуцк

«Слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды». (Ян 1,14)

Бог Айцец так палюбіў свет, што паслаў Сына Свайго Адзінароднага, каб адарыць нас ласкамі і адчыніць брамы Неба. Бог стаўся Чалавекам, пасяліўся паміж нас, каб разам з намі раздзяліць жыццё: жыццё, поўнае радасці і смутку, перамогі і паражэння, змагання і выпрабавання… Езус Хрыстус прыйшоў на зямлю, каб мы праз Яго маглі дайсці да Неба. Ён Той, Хто не пакінуў нас, але ёсць з намі кожны дзень і прагне дапамагаць нам праз усё нашае жыццё. Ён нарадзіўся ў бедным хляве, каб кожны мог прыйсці да Яго і чэрпаць ласкі, патрэбныя для збаўлення. Бог, багаты ў ласкі і міласэрнасць, прагне адорваць кожнага чалавека, толькі не кожны хоча прыняць Яго дары.

Дарагія жыхары горада і раёна! Жадаем, каб Вашыя сэрцы заўсёды былі гатовыя прыняць Езуса Хрыста! Няхай у кожным сэрцы і ў кожнай сям'і запануе любоў, супакой, дабро, радасць і еднасць! Няхай Божая ласка суправаджае Вас праз усе дні Новага года!

Реклама

Запрашаем на Святую Імшу:

  • 24 снежня — 24.00
  • 25 снежня — 15.00
  • 26 снежня — 18.00

Настаяцель касцёла Святога Антонія а. Аляксей і парафіяне