На цэнтральнай плошчы Салігорска мінская мантажная фірма заканчвае работы па навагодняй ёлцы.

В Солигорске городская ёлка будет как в Москве. Фото
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як расказалі мантажнікі, такой ёлкі яшчэ не было ні ў адным горадзе рэспублікі. Калі ім верыць, то такая ёлка будзе стаяць, а мо ўжо стаіць у Маскве, а другая будзе ў Салігорску. Яе ялінкі штучныя, мацуюцца на металічны каркас, вага якога каля 20 тон, у вышыню — 26 метраў.

«Ёлка будзе ззяць тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў. Яе ззяннем кіруе электронная праграма, што ўстаноўлена ў белай скрынцы пад ёлкай. Калі навагодняе свята скончыцца, ёлку разбяруць і будуць зберагаць да наступнага Новага года. Ёлку купіў „Беларуськалій“ гораду. Каму далей будзе прыналежаць ёлка, мы не ведаем. Сёння мы паказалі спецыялістам Салігорска, як яна збіраецца, як трэба абслугоўваць, каб яна радавала дзяцей і дарослых, — сказалі мантажнікі. — Скончым сваю працу да 20 снежня».

В Солигорске городская ёлка будет как в Москве. Фото
Электронны пульт кіравання ззяннем ёлкі. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Калі ўсё будзе так, то салігарчанам будзе чым ганарыцца: ёлка такая толькі ў нас ды яшчэ ў Маскве на Лубянцы.